Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Прылада для кляймення. / Юрась думаў, разглядаючы клейну, якую трымаў у руках. Вось гэта абяцаў яму на лоб Марлора (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 265-266). Клікун [ст.-бел. кликунь — 1. Вартаўнік, які падаваў гукавыя сігналы. 2. Асоба, якая абвяшчала заклікі, загады і навіны] м. Вартаўнік. А распавёў гэта клікун магістрацкі, што прыбег з Крычава да нас пад Царковішчы (У Арлоў. Міласць князя Гераніма - МКГ, 196). Клочча [укр.] н., зб. Грубае валакно з апрацаванага лёну або канапель. [Гонта:] - Агню, дзеці! Дзёгцю, клочча! Гарматы давайце; Даць агню у склепы, сховы! (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 467). Клумпы мн. Зроблены з дрэва літоўскі абутак. На ногі ён абуў звычайныя сялянскія клумпы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 107). Клутня [польск.] ж. Сварка. -..бачыце, што з гэтага выйшла?! Клутні й няшчасьці, кажуць, — уставіў Кандрат (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 11). Ключ м. Комплекс фальваркаў або маёнткаў аднаго ўладальніка. Ключ Глускі быў Юдыцкімі вельмі абдоўжан і перайшоўужо некалькі эксдывізій, але п. Кароль дагледзеў, што першая з гэтых эксдывізій, на каторай апіраліся ўсе пазнейшыя, мела нейкія нефармальнасці і не была зацверджана (А. Абуховіч. Мемуары - Зан., 528). Ключацца незак. Падыходзіць, быць вартым. П перан. Згаджацца. Ключаюся з табою, дойлід (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі 43, 131). Ключвойт [ад слова ключ - комплекс фальваркаў] м. 1. Войт, які кіраваў часткай маёнтка феадала ці велікакняжацкай эканоміі - ключом. [Ключвойт:] -..мне наказалі.. даставіць [Сабковіча] у стан для дапросу (В. Дунін-Марцінкевіч - Тв., 170). // Дзеючая асоба ў «Залётах» В. Дуніна-Марцінкевіча. Барташэвіч быў ключвойтам, як і трэба быць ключвойту (Я. Купала. «Залёты», аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча - 36. тв., VII, 219). 2. Службоўца ў Вялікім княстве Літоўскім, які выконваў функцыі вартаўніка (замыкаў нанач гарадскую браму або вароты замка і зберагаў ключы ад іх); ключнік. Ключнік [ст.-бел. ключникь, клюшникь] м. 1. Земская пасада ў Вялікім княстве Літоўскім. // Асоба, якой даручаны ключы, нагляд і права распарадчыка ў двары або маёнтку; службоўца, у распараджэнні якога знаходзіліся прадукты харчавання і ключы ад месцаў іх захоўвання. Ен жа зваўся Рамбайлай; не пытай аб гербах'. На руку, што ключнікам яго празывалі, Ў такім чыне на замку даўней яго зналі; Дзеля таго ён насіў за пояс затканы Пук ключоў на аборцы, кутас пасрабраны. Хоць не было там чаго яму адчыняці (В. Дунін-Марцінкевіч
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

клйкунь, ключнйкь, клюшнйкь
10 👁
 ◀  / 658  ▶