повесць аб старым мужу і гожай дзеве - Тв., 43). Хваліліся гайдамакі, На Умань ідучы: «Будзем драці, пане-браце. 3 кітайкі анучы!» (51. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 472). Кітвага ж. Якар. Праз два дні карабель падыме кітвагу (У Арлоў. Сны імператара - МКГ, 107). Кітлік [ст.-бел. китликь; польск. kitlik ням. Kittel} м. Від кафтана. Суконны сіні кітлік цеснаваты, як толькі не лузне на грудзях і плячах. На рукаве кітліка нашыты белы крыж (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 371). Кіянін [ст.-бел. киянинь, киенинь} м. Жыхар Кіеўскай зямлі. I хаця ўсе паны-рада даказвалі, што Новагародак прыдатны найболей, усё ж не забываецца князь Воін, што некалі запрасілі вільняне княжыць да сябе менавіта полацкіх князёў, палоненых кіянамі і засланых ажно ў Візантыю (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 322-323). Альгерд ведаў, што Усяслаў, абраны кіянамі на вялікі сталец, не захацеў Кіева і вярнуўся ў Полацк (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 589). Трашчаў, ламаўся хрыбет магутнай арды, якая паставіла на калені Русь і, як магутны драпежны зеер, піла кроў спачатку з кіян, а цяпер з маскавітаў, пагражаючы і самому Княству (там жа, 600). Клабук м. Шапка ў выглядзе каўпака з футравай аблямоўкай. о Чорныя клабукі (чорныя шапкі) — так называлі цюркскія аб'яднаныя плямёны, якія склаліся каля сярэдзіны XII ст. у лесастэпавай паласе Русі з асеўшых там торкаў, печанегаў і інш...чорныя клабукі ў сініх халатах, ляхі ў кароткіх кальчугах спяшаліся наперад (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 40). - Мы будзем саюзнікамі Кіеву, гэтаксама, як торкі, берандзеі, чорныя клабукі (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 490). Клавікорды [фр. clavicorde ад лац. clavis - ключ і гр. chorde - струна] мн. Струнны ўдарны клавішны музычны інструмент XV-XVIII стст. Княгіні Ганне клавікорды прывезлі, а пры іх немец-манах, грае княгіні ўвечары, а ўдзень гойсае па замку (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 159). Хацелася да дзевак, паціснуць Васіля, сесці каля Соф'і і апавядаць што-небудзь, каб бясконца слухала. Ды хоць пра Мальбарк - як крыжакі гуляюць, ці як у Троках нямецкі манах грае на клавікордах вялікай княгіні, ці як татары на сваіх вяселлях кабылінаемалако п'юць (там жа, 259). Клейна [ст.-бел. клейно, клеймо', с.-в.-н. kleinöe] н. 1. Кляймо. -Адная, нібы сапраўды клейнай мечаная. Навет прозвішча прароцкае (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 11). / зямля гарэла, і хаты, і людзей у палон вялі, і клейны на лоб ставілі, як быдлу (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 236). 9 Зак
Дадатковыя словы
абяднаныя, кйенйнь, кйтлйкь, кйянйнь, пюць, софі
2 👁