Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
вала віно і мёд у кубкі Халадку і Грыкшу (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі-МКВ, 94). Кіпаць м. (зневаж.) Даўнейшае прозвішча скупога мужыка, кулака. - / калі хочаш, каб увесь горад цябе па языках трапаў, каб усе ў цябе пальцамі торкалі і казалі: «Вось, кіпаць, мужык прагны, сябра, чулі, як шкадуе, як выручыць не згадзіўся?..», калі хочаш прытчай і наруганнем агульным быць — тады прыходзь праз тыдзень за другой паловай [збожжа] (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 35). Кіпчакі (кыпчакі, полаўцы) мн. Сярэдневяковая народнасць цюркскай групы (у X ст. займала тэрыторыю паўночна-заходняга Казахстана). - Нашы татары і пяць тысяч кіпчакоў сядуць у сядло, і я чакаю, князі, паны, намеснікі і старасты, поўнай адказнасці (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 348). Кірмаш [ням. Kirmes з Kirchmesse] м. Прастольнае свята пры царкве, касцёле, манастыры. Кожны год на Міколу манастыр наладжваў кірмаш. 3усяго наваколля туды з'яджаліся паны, купцы, мяшчане.. На хорах спявалі суровыя манахі (А. Асіпенка - ТСБМ, II, 688). Кірха ж. Лютэранская царква. [Ізабэла:] - Гэта мой Вульфіл дзень і ноч думае пра ўсялякія сумныя рэчы — як лепей упрыгожыць кірху, колькі эмалі пойдзе на кожнае акно і ці будзе ён дастойны свайго імя (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 245). Кірэя [укр.] ж. Доўгі футравы мужчынскі плашч. А з-пад яру У кірэі казачай Хтось крадзецца (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 463). Кісет [ад перс. kisä - кашалёк] м. Тое, што капшук. Сядзім з дзедам Лявонам на маіх калёсах, курым з яго кісета пахучую махорку (В. Каваль - ТСБМ, II, 689). Кісцень [тат. kistän - кій] м. Даўнейшая зороя ў выглядзе кароткай палкі, на адным канцы якой падвешваўся металічны шар для нанясення ўдараў, а на другім была пятля для надзявання на руку. Запясце Корчака абвіваўра.мень кісцяня. Кісцень пагойдваўся. Калючы сталёвы шар, падобны на шышку дурнап'яну (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, II, 218). Пяцёра здаравенных ці то мужыкоў, ці то мяшчан у паддзёўках. У двух у руках шкворні, адзін з нажом, яшчэ два -з кісцянямі (У. Караткевіч. Зброя - 43, 334). Тэўтоны, як шалёныя, лезлі на вал, ды там сустракалі іх мячы і коп'і, рогвіцы і шастапёры, камяні і дубіны, сякеры і кісцяні (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 292). Кітайка [ст.-бел. китайка — гатунак шаўковай або баваўнянай тканіны; цюрк. Kytai] ж. Шаўковая тканіна. — Спачываць у мяне будзеш на пярынах двойчатых, пад чырвонымі кітайкамі (В. Ластоўскі. Пры
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дурнапяну, зяджаліся, кйтайка, копі
5 👁
 ◀  / 658  ▶