Кесарскі, прым. Які мае адносіны да кесара. [Поп:] - Калі царква святая не ведае кесарскага шанавання, дык народу тым болын не зведаць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 417). Кёнігсбергскі, прым. Калінінградскі. Але к таму часу і кёнігсбергскі (крулявецкі) комтур гэтакжа бясслаўна падціснуў хвост і збег назад, у сваё логава, як і комтур Конрад (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 338). Кібітка [рус. кибитка, ад тат. kibit - лаўка, магазін] ж. Крытая павозка ў качэўнікаў. Праз слюдзяныя акенцы кібіткі відаць, як не хоча ляжаць намесцы снег, як ён імкнецца ў чорныя лясныя нетры, якзаінелі крыжы коней (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 141). Цягнуцца з шатрамі, кібіткамі [цыганы] па шырокіх шляхах Беларусі, Падолля, Малдавіі іўсяго белага свету (В. Каваль - ТСБМ, II, 681). Ківер [польск. kiwior] м. Цвёрды высокі галаўны ўбор без палёў, які насілі ў еўрапейскіх арміях у XVIII-XIX стст. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах (С. Александровіч - ТСБМ, II, 682). Кій м. Баявы молат. Ваўкавыскія кавалі зрабілі яму адмысловы кій паўпуда вагою (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 232-233). Кіка ж. Даўнейшы святочны галаўны ўбор замужняй жанчыны. Сваха зняла з нявесты вянок, памачыла грэбень у чарку з мёдам, расчасала нявесту, скруціла ёй валасы і надзела кіку (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 46). Кілёграм м. Кілаграм. - He, мне далі вялізны кавалак мыла - аж кілёграм цэлы'. (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя - ХБ, 85). Кілёмэтр м. Кіламетр. Нэрон скакаў з канца ў канец калёны, расьцягнутай на кілёмэтр, а мо' і болей (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 140). Кілім м. Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы. Ёсць домік у тым гарадку небагаты: Пакой цеснаваты, Кілім на тахце старасвецкі, Ды нізенькі зэдлік шавецкі (А. Зарыцкі — ТСБМ, II, 684). Дарагія дываны, кілімы, шаўковыя і паношаныя пакрывалы, сурвэткі напаўнялі кватэру (I. Грамовіч - ТСБМ, II, 684)...побач з іншым такім, вычварным, віселі на сценах і ляжалі на падлозе і тахце народныя кілімы, віселі дубовыя, разьолёныя паліцы ілыжнікі (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 184). Аскетычны ложак пад шэрай коўдраю, вымытая да жаўцізны і нацёртая воскам падлога, кілім на ёй (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха - ЗБК, 309). Кімка ж. Тканіна з Візантыі. Са срэбным вяночкам на галаве, у сукенцы з празрыстай светлай кімкі, яна [Дабранега] падліеала і падлі
Дадатковыя словы
кйбйтка, разьблёныя
4 👁