Квэстыя [польск.] ж. Праблема, пытанне. - Каб гэту справу зразумець 1 доўгай квэстыі не мець, Дык гэты ліст я прачытаю (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 303). Кельціберы [лац. Celtiberi, гр. Keltiberes] мн., адз. кельцібер, м. Плямёны паўночна-ўсходняй Іспаніі (утварыліся ад змяшэння ібераў з кельтамі, якія рассяліліся на Пірэнейскім паўвостраве ў V—III ст. да н. э.). II (лаянк.). «Чым ты хвалішся, трусінае адроддзе, ты, кельцібер брыдкі, мо выскалам зубоў..» (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні -Выбр. тв., 77). Кентарх м. Сотнік. Ды бацьку Арсенія кентарху Палікарпасу не пашанцавала (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 400). Керагаз м. Від бясшумнага прымуса, у якім згарае газа. Кірыла смажыў сабе на керагазе яечню, варыў густую чорную каву (I. Шамякін-ТСБМ, II, 680). Керанка ж. Грашовы папяровы знак, які быў выпушчаны Часовым урадам Керанскага. Дастаў дзед прыхаваныя тры «керанкі» па сорак рублёў (Я. Колас. Называецца зарабіў - ТС, 115). Керкетон м. Патруль. А Керкетон-патруль:..яны разам з гарадской вартай і керкетонам-патрулём вярнуліся па Крыспіна (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 192). Кернаўскі, прым. Які мае адносіны да Кернава...не хоча яна [Еўна] пакідаць Вільню і рабіцца дробнай кернаўскай альбо жамойцкай княгіняй пры сыне і нявестцы (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 547). Керыншчына ж. Палітыка імперыялістычнага характару контррэвалюцыйнага Часовага ўраду пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. Абуты былі хто ў боты, хто ў шчыблеты з абмоткамі часоў керыншчыны, а хто ў традыцыйныя палескія лапці, але сам народ быў сур'ёзны, цягавіты (Я. Колас. Дрыгва-Др., 157). Кесар [ст.-руск. кесарь', лац. caesar Caesar- імя старажытнарымскага дыктатара Юлія Цэзара} м. Манарх, уладар. [Сігізмунд:] -Я стану кесарам і праійу верыць, дарагі брат, што першай маёй справай на імперскім троне будзе ваша каранацыя (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд — ТЖ, 337). [князь] падрабязна гаварыў пра..далёкія выгады перамогі: захвалюецца кесар Васіль, задумаюцца яго радцы, атрымаем саступкі, узмоцніцца паўднёвая кіеўская мяжа, сцішацца печанегі... (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды — ТЖ, 52). 0 Кесарава кесараві — кожнаму належнае тое, што заслужыў. Я хацеў бы прасіць вас, калега, пазнаёміць мяне з вашай грамадою, бо трэба, як кажуць, аддаць кесараеа кесараві (Я. Колас. На ростанях — ЭСФ
Дадатковыя словы
сурёзны
7 👁