Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
о Кватэра шпіабу - месца прабывання галоўнакамандуючага і яго штаба ў час вайны; стаўка. На досвітку шукаць кватэры штабу генералам і імператару ў горад паскакалі два эскадроны егераў і мамелюкаў (У Арлоў. Сны імператара - МКГ, 126-127). Кватэрка і квацерка [ст.-бел. кватерка, кватырка] ж. Даўнейшая мера вадкіх або сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы кварты. // Мера гарэлкі. [Пілin] пры кожным зручным выпадку зводзіў гутарку на «кватэрку» гарэлкі (Я. Колас - ТСБМ, II, 676). А! якая там плата, махнуўрукой Піліп: -1 на кватэрку гарэлкі не выкраіш (Я. Колас - Ск., 96). «Гэй, ляндарка! дай квацерку, Толькі ж, глядзі, шумавой, I не фальшывую мерку, Ў чэсць радаўніцы святой (В. Дунін-Марцінкевіч. Вечарніцы - Тв., 203). Ўходзім, кланяемся нізка, просім квацерку наліць (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 365). Н Бутэлька або кубак гэтага аб'ёму. Косіць лугі, сенажаці, Нім жыта даспее. Хлеба мае і не ходзіць Вясною па меркі, Бо зімою ён не лыкаў У карчме з кватэркі (Ян Чачот.*** Як то добра, калі мужык Трэзвы, гаспадарны! - Зан., 30). Квеста [польск.] ж. Збор ахвяраванняў. А бадзяясь там да сям, ведама па квесце, Часта жыве нядзельку ў павятовым месце (В. ДунінМарцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 451). Квецень [ст.-бел. кветень] м. Красавік. I толькі спрактыкаванае вока бачыла шэры колер у гэтым белым разліве. Бо гэта была квецень (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 75). Непрыкметна падышоў месяц квецень з яркім россыпам дзьмухаўцу па абноўленай посцілцы зямлі (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 23). Адзінаццатага кееценя пасольства мінула літоўскую мяжу і ўступіла на землі Маскоўскія (В. Чаропка. Храм без Бога Хр., 143). Квірыты мн., адз. квірыт, м. 1. Славянскія народы. Славянскія народы, як прыкладам, - Курэты, Квірыты або Крывіты, -ужывалі рунічнага пісьма задоўга да прыбыцьця ў Грэцыю фэніцыянскага Кадмуса (В. Ластоўскі. Лябірынты - Тв., 94). 2. Назва сабінаў (старажытнаітальянскіх плямёнаў) або членаў курый - мужчынскіх злучэнняў, якія ў сукупнасці складалі грамадзянства рьімскай абшчыны. // Звычайная ў Старажытным Рыме назва паўнапраўных рымскіх грамадзян. Квітавое [ст.-бел. квитовое\ н. Пэўная грашовая сума, якую пісцы і розныя ўрадавыя чыноўнікі бралі за напісанне квітоў, лістоў, распараджэнняў. — Ні-быта гэта не нам плаціць бясконцыя гэтыя маставыя, стругавыя, вазавыя, а вам! -А квітавыя, а замкавыя! (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю - Пр
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абёму, квйтовое
6 👁
 ◀  / 658  ▶