ТСБМ, II, 675). Тося разлівае па квартах малако (А. Савіцкі -ТСБМ, II, 675). [Ірвідуб] першы падняў гліняную, з зялёным полівам, кварту з духмянай моцнай сытою. I хаця браў кварту за квартай не п'янеў (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 6-7). Вузкавокі караім, падобны адначасова на дзікага хазара і на вялікага равіна Якава Леві, лаяўся з гарбаносым яўрэем, ля якога шэрагам стаялі гарэлачныя куфлі, кварты, паўкварты і іншае шчасце п'янага (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 265). / у параўн. Пан саквэстратар любіць жарты I слова трапнае сказаць. 1 сам ён тоўсценькі, як кадзь, I нізкі, кругленькі, бы кварпіа (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т., VIII, 74). 0 Квартаю мерыць - пра вялікую колькасць чаго-н. [Куторга]: Як збяром дабро дачыста, Завязём на торг да места, Тагды квартаю чырвонцы, Гарцам мерым карбавонцы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 133). Квартальны м. Паліцэйскі ў дарэвалюцыйнай Расіі, пад наглядам якога знаходзіўся квартал. [Губернатар:] - Мігам выклікаць усіх квартальных, прыставаў, пана паліцмайстра, а таксама сталаначальнікаў і канцылярскіх пісараў! (М. Віж. Лабірынт - Л, 224). [Губернатар:]..складзіце падрабязны знешні партрэт свайго паручніка з пералікам асобных прыкмет. Пакінце дзяжурнаму, для квартальныхразмножаць пісарчукі (там жа, 227). Літаратура трымалася на нейкім дзесятку смельчакоў, якіх гналі і распіналі ўсе, пачынаючы ад усерасійскага квартальнага і канчаючы квартальным звычайным (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 282). Квастар і квестар [польск. уст. kwestarz] м. Манах, які збіраў ахвяраванні на кляштар. Ідучы ён [падкаморы] кланяўся кожнаму чалавеку. Пры ім квастар барнадын, далей суддзя трэці. Барнадын памаліўся, выпіў да вашэці (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 436). Да й квастар, хоць каптуром ксяндзоўскім накрыўся, Відна, што у кляштары доўга не нажыўся (там жа, 450). Калі хто прыязджаў да яго [шляхціца], маючы якую патрэбу, які-небудзь падарожны ці квестар, ён найласкавейяго прымаў, частаваў, пакідаў начаваць і выконваў усе жадункі, узнагароджваў абы толькі тойрасказаўяму якую казку (Ян. Баршчэўскі. Шляхціц Завальня - Выбр. тв., 90). Кватэра ж. Лясніцтва, памяшканне, дзе жыў ляснічы. Міхал ступіў на двор кватэры 3 душою, згрызенай без меры (Я. Колас - ТСБМ, II, 676). I ўсё жывенькае вітала Усход яго [сонейка] на ясным небе I клапатком аб пільным хлебе Дзянёчак новы зачынала, Калі Міхал і пан Ксавэры Узышлі маўчком на двор кватэры (Я. Колас. Новая зямля-ТС
Дадатковыя словы
пянага, пянеў
4 👁