залаты ланцуг на высокай мармуровай шыі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 340-341). Кашталянка ж. Жонка ці дачка кашталяна. [Карл]: Грымела лютня, дык не толькі што шляхцянка, А нават дочка гетмана ці кашталянка He пагарджалі сваёй роднай мовай (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны - Тв., 81). Кашчэй [ст.-бел. коіцей, коірии - 1. Падлетак, хлопчык. 2. Палонны, раб] м. Раб. - Ты хто? — спытаў ён у мяне аслабелым голасам. - Кашчэй? (Л. Дайнека. След ваўкалака - МКВ, 530). Каяльны, прым. да Каялы. Барыса ж Вячаслаўліча нядобрая слава на суд прывяла на апошні і ў зялёным зацінні каяльным божую пасцель паслала за крыўду Алегаву (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым 36. тв., У, 239). Квадрывій м. Цыкл чатырох навучальных дысцыплін (арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, музыкі) у сярэднявечных беларускіх школах. He ведала дабрадзейка наша, што вучыўя некаліў брацкай школе трывій з квадрывіем, хоць і не давучыўся (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма - ПМЛ, 166). Кварта [ст.-бел. квартсг, лац. guarta - чвэрць] ж. 1. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца, або 0,70577 л. [Навум] (з павагаю): Ціха, дурні! то... камета. А коль хочаш знаць ту весць, Кажы дзве кварты паднесць! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія - Тв., 19). Аморожык Кубел разгуляўся, Са ўсімі шчыра цалаваўся, I кварту трэцюю ўжо ставіў, Iўсёю выпіўкаю правіў (Я. Колас ТСБМ, II, 675). Райскі... вывалак з-за школьных папак кварту гарэлкі і ўрачыста паставіў яе на стол (Я. Колас - Ск., 96)...пачаставаліся з Арцёмам квартаю гарэлкі, добра папалуднавалі, распыталіся дарогу і паехалі далей (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса - Тв., 56). Тады замяні мяне, — патрабавальна глянула на яе [Казінту] Жывена. — На сённяшнюю ноч. 1 прынясі кварту медавухі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 107). Банкятуе [пан Патоцкі] з казакамі, Мёд, віно п'е квартай (Я. Купала. Бандароўна - 36. тв., V, 83). Толькі тады, калі дзённая спёка стане асабліва бязлітасная, іх ненадоўга адпусцяць у цянёк, дадуць па кавалку хлеба са скрыльком мяса і па кварце халоднай вады (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды — ЖЖ, 62). Найлепшы бычок каштаваў 40 грошаў; гарнец піва — 6 грошаў, мёд па 15, кварта гарэлкі - 20 (А. Карпюк. Белая дама - БД, 273). - Кварта стоіць цяпер злоты, Во раздолле нам, Дзям'ян! 3 панядзелка да суботы Ад дзяшовай будзеш п'ян (К. Вераніцын. Два д'яблы - Зан., 71). 2. Металічны кубак, прыблізна роўны гэтай меры. Антон зачарпНУЎ У вядры і паднёс да губ знаёмую медную кварту (М. Ракітны
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

амброжык, дзямян, дяблы, коірйй, пян
36 👁