Качэўнікі мн., адз. качэўнік, м. Народ ці племя, якое вядзе качавы вобраз жыцця. А Качэўнікі-манголы:..захапілі ўсё насельніцтва качэўнікі-манголы, бо храм той быў на самай мяжы з іхнімі землямі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 159). Кашары [рум. casare] мн. Казарма. У кашарах узнік адпраўны пункт. Тут выдавалі зорою, фарміравалі атрады, прызначаліся камандзіры (Б. Мікуліч - ТСБМ, II, 671). Кашовы [укр.] м. Атаман казакоў у Запарожскай Сечы. [Старшыня трэці].' —Кашовым, — кажа, - будзе [сын], дый годзе; а можа яшчэ і гетманам, калі тое... (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 433). Кашталян і кашцелян [ст.-бел. каішпелянь, кашталань, кашталянь', лац. castellum - замак] м. 1. У Вялікім княстве Літоўскім і Польшчы кіраўнік замка, які меў пэўныя судовыя функцыі. Пакуль дамогся, каб яго ўпусцілі ў княскі палац, пакуль паднялі кашцеляна, які ў сваю чаргу падняў княгіню, пакуль яна прывяла сябе ў парадак, дык прайшло якраз каля дзвюх гадзін (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 188). // У Польшчы ў ХІІ-ХІІІ стст. - намеснік князя або караля на пэўнай тэрыторыі з цэнтрам у замку. 2. Галоўны ваенны кіраўнік горада і павета, які таксама выконваў паліцэйска-судовыя функцыі; асоба, якая ў службовай іерархіі займала месца пасля ваяводы...зараз у залу увойдзе дачка Гедзіміна Бірута са сваім Давыдам, кашталянам гарадзенскім, і адразу яны [прыгажуні] пададуцца бляклымі свечкамі перад касніком агню (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 321). Я даведаўся, што ад'ехалі магістр і паслы і што ўжо ў дарозе кашталян гарадзенскі і ягоная Бірута (там жа, 363). Любіў кашталян хмельное, а найбольш — салодкае віно мальвазію (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 110). 3 каралеўскага боку ладкаваліся польскія ваяводы, кашталяны, біскупы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 420). Але «архітэктар шлюбу» віленскі кашталян Ян Забжэзінскі, папярэджаны дварэцкім, гучна абвясціў: «Вялікая князёўна маскоўская Алена» (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 41). Абеды давалі вялікі князь, вялікая княгіня, князь Рапалоўскі кашталян віленскі, ваявода троцкі, паны рады (там жа, 51). — Ну, чакай цяпер, кашталян... Вазьміце мяне цяпер голымірукамі (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 174)...стольнік блізкі сваяк графскай знаці: Яна родзіцца з дочкі ясна кашталяна (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 457). Кашталянава ж. Тое, што кашталянка. Чырвоная зіхоткая фібула на ягоным [князевым] карзне была візантыйскай, філіграннай работы. - Адшпілі яе, уладар... — I ты, пані кашталянава, —у Біруты быў
Дадатковыя словы
адехалі, зброю
10 👁