Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
тая жрыца Ашвінаў - АД, 97)...на ім [конніку] быў аксамітавы Kanman з дарагімі гузікамі, боты ільсніліся, як блішчыць толькі скура тонкага вырабу (там жа, 14). Нездарма тройчы прымушаў ён [Корсак] прыдворнага краўца перашываць свой новы аксамітавы каптан, каб ямчэй схаваць пад ім тоўстае бруха выпівохі і гурмана (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 321). Праўда, хлопца прыадзелі, Далі Хаімаў каппіан (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 95). Каптан навенечкі, зоруя з бляшкамі, пара коней — сытыя (У. Караткевіч. Зброя — 43, 288). 0 3 залатых каптаноў (іран.) - пра неразумнага чалавека. Алесь цярпець не мог, каб з яго кпілі незнаёмыя. — Цябе не спыталі, - сказаў ён. - Яно і відаць, што з залатых каптаноў. Галоўка, як макаўка, а розуму - як... (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 267). Трышкаў кафтан (каптан) — непапраўнае становішча, сітуацыя, калі з ліквідацыяй адных недахопаў непазбежна ўзнікаюць другія. Зрэшты, я ведаю: гэта лечачы лёгкія, я пасадзіў сэрца. Пракляты трышкаў Kanman! Дранае ашмоцце, а не здароўе! (В. Быкаў. Мёртвым не баліць ЭСФ, 369). Кафтанік і каптанік м. Памянш.-ласк. да кафтан (каптан). Сядзіць [Паўлінка] на ложку і пільна шые крамны кафтанік (Я. Купала. Паўлінка - 36. тв., VI, 180). Яна, свой скінуўшы каптанік,..Ўзышла на кладку, ўзяўшы пранік (Я. Купала. Яна і я - 36. тв., V, 126). Кахлівы [польск. kochliwy], прым. Улюблівы. Адэлю вытварыла Марчэўская добрай і кахлівай дзяўчынкай (Я. Купала. «Залёты», аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча - 36. тв., VII, 219). Кацап [укр. кацап\ м. Зневажальная назва рускага (у адрозненне ад украінца, паляка). - [Булякін] ні хахол, ні кацап, a проста курскае «чайкю», - дапоўніў Ахрэменка (Я. Колас - ТСБМ, II, 668). «Кацярынкі» мн. (разм.). У царскай Расіі - сторублёвыя асігнацыі з выявай Кацярыны II. Па начах ездзіць з дарагімі таварамі ды з кайстрамі, напакаванымі «кацярынкамі» (сторублёвымі асігнацыямі), было небяспечна (3. Бядуля. У дрымучых лясах -36. тв. у 5 т., III, 240). Качарэжнік м. Вугал каля печы, дзе стаяць качарга, вілкі, чапяла і інш. Збіта, як стог сена, Ў качарэжнік смецце (Я. Купала. Гутарка аб кепскай гаспадыні - 36. тв., IV, 172). Качулка ж. Драўлянае кола, якое качалі дзеці дзеля забавы. Пасярэдзіне зялёнай вулкі Мы ганялі некалі качулкі (П. Панчанка — ТСБМ, II, 670). Качэўе н. Стаянка качэўнікаў, а таксама мясцовасць, па якой качуюць. А вяроўкі з конскага воласу, якімі акружаюць сябе воі на качэўях, каб не дабраліся да іх смяротна небяспечныя змеі? (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збруя
8 👁
 ◀  / 658  ▶