А Балгарын-катрыншчык: [Кастусь:] - Як успомню: божа ты мой! Ну хоць бы дзяцей у двары сірочага дому ці старых на лавачцы, на бульвары, a то малпу ў балгарына-катрыншчыка... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 173). Катарыншчык-дзед\ Выйшаў на дарогу Катарыншчык-дзед (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна - 36. тв. у 4 т., II, 417). Катрыншчык-італьянец: Катрыншчык-італьянец спяваў сухотным голасам пра невядомае (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 265). Катрыншчык-паляк: У тыя хвіліны згадвалася нешта светлае і неацэннае - дзяўчынка-падлетак,.. вандроўны катрыншчык-паляк (У. Арлоў. Рандэву на манеўрах - ПМЛ, 281). Катурны [гр. kothornoi] мн. Від абутку з высокай падэшвай, які надзяваўся акцёрамі-трагікамі старажытнага грэчаскага і рымскага тэатраў для надання фігуры велічнасці. // перан. На другі дзень пасля прэм'еры я ўжо хадзіў па калідорах гімназіі на катурнах славы (Я. Рамановіч - ТСБМ, II, 664). Каўка ж. Галка. Закаўкалі каўкі на ўзвышшы (Я. Купала. Новая восень - 36. тв., IV, 191). Каўчанавы, прым. да калчан. А з пустых палавецкіх каўчанавых жэрлаў Мне на грудзі там сыпалі буйныя перлы (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 263). Кафізма ж. Узвышэнне для імператара ці вышэйшага духоўнага чына...каб па-ранейшаму ён, кардынал Лотр, стаяў на кафізме вышэй заўсіх (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 136). Гульбішча было зроблена па тым жа прынцыпе, што і канстанцінопальская кафізма; падлога ад глухой балюстрады паніжалася: адступіш крок і знік (там жа, 391). Кафтан і каптан [ст.-бел. кафтань, каптань і інш.; цюрк. kaftan] м. Даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі. Захінаючы на грудзях кафтан, у якім спала, бо было холадна, маціўсё яшчэ прыжмуранымі вачамі азірала пакойчык (Л. Арабей - ТСБМ, II, 667). [Ірынка:] - Тут мамін ватовы кафтан, адзявай яго (К. Чорны — ТСБМ, II, 667). Бегаў бай па сцяне У чырвоным кафтане (Я. Купала. Бай — 36. тв., IV, 84). Стары хан надзеў падкальчужны кафтан, скураныя штаны з нашытымі спераду жалезнымі палосамі, вастраносыя боты з чырвонага саф'яну (Л. Дайнека. След ваўкалака - СВ, 182). Ён [купец] круціў пярсцёнак, хукаў на яго, націраў аб крысо свайго чырвонага каптана і ўвесь час не зводзіў вачэй з Якава (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 166). Паміж двума мажнымі мужчынскімі постацямі доўга бачыў з храмавай вежы Відэвут спіну танклявага юнака ў барвовым каптане, які мільгаў з-пад шэрага ваўнянага карзна (В. Іпатава. Зала
Дадатковыя словы
прэмеры, сафяну
17 👁