Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
прызнавалі царкоўнай іерархіі, выступалі супраць феадальнага прыгнёту. - Ен [ордэн] грызе ворагаў бога, як пёс. Пачынаючы ад вальдэнсаў і катараў, вы знішчаеце ерасі, вы кіруеце інквізіцыяй (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 16). Катляк м. Цурбак, кароткае бервяно. На двары, каля сьвірна, сохлі ў скіртах пашчапаныя дровы й ляжалі яшчэ не папілаваныя бярозавыя й кляновыя катлякі... (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай - ХБ, 7). / у параўн. Другі, кароценькі й гладкі, як катляк, з галавой, уросшайу плечы, тупаў за ім дроб-ненькімі крокамі (М. Цэлеш. Партыйны таварыш ХБ, 63). ' Катомка [руск.] ж. Кайстра, торба, клунак. He пойдзе жабраваць з катомкай, Як некалі, наш родны край (Я. Купала. Дзень Канстытуцыі - 36. тв., IV, 319). Катоўня ж. Месца допыту і катавання арыштаваных у фашысцкіх і жандармскіх установах, засценках. Зэнка стаяла на сярэдзіне змрочнай катоўні і перакладала ўсё, што Апанас гаварыў пра свайго бацьку (А. Бажко - ТСБМ, II, 664). Катрынка і катарынка [назва ад першага радка нямецкай песні «Scharmante Katharinen — «Прыгожая Катарына»] ж. Шарманка, механічны духавы музычны інструмент у выглядзе невялікага аргана без клавіятуры...яны ўдвух - катрынка і скрыпка - давалі хатнія канцэрты дляусёй ваколіцы (У. Арлоў. Далёка да вясны - ПМЛ, 281). Што гэта за скрынка? Што тут за купец? Гэта катарынка I яе ігрэц (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна - 36. тв. у 4 т., II, 409). Голад, холад, мукі кончаны мае. 3 катарынкай ходзім. Граем і пяем (там жа, 410). 0 Заводзіць (завесці) катрынку - дакучліва гаварыць пра адно і тое ж. - Ну! Ну! Завяла ўжо катрынку! - глуха загукаў Арцём са студні (Я. Колас. Недаступны - ЭСФ, 132). Круціць катрынку — надакучліва гаварыць адно і тое ж. Кінь сваю круціць катрынку, будзь прасцейшы, не... нудзі (А. Александровіч. Напор - ЭСФ, 203). Катрыншчык і катарыншчык м. 1. Вандроўны музыкант з катрынкай (катарынкай). «Тут, сынок, пастой», - Кажа катарыншчык Ды запалку трэ (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна - 36. тв. у 4 т., II, 419). Добры, як ніводны, Катарыншчык мой, Але злодзей, шкодны... Вось бяда з бядой! (там жа, 412). 2. Той, хто распаўсюджваў катрынкі (катарынкі). Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы, агенты па продажу кос і сярпоў, агенты па распаўсюджванню швейных машын, кніганошы, катарыншчыкі, дратаўшчыкі гаршкоў, бляхары, краўцы, шкляры (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁
 ◀  / 658  ▶