як згледзеў, Перад войскам касожскім Радзедзю (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 249). Касожынскі, прым. Тое, што касожскі. [Лебедзь] першая песню пяяла старому Яраславу ці харобраму Імсціславу, што зарэзаў Радзедзю перад войскам касожынскім (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 235). Кастарства н. Гульня ў косці. Адчуваючы, што ў Новагародку яго амаль ніхто не прызнае за князя, Раман Данілавіч дужа прыахвоціўся да віна і каспіарства (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 290). Касцюшкі мн. (разм.). Даўнейшыя папяровыя грошы ў Польшчы. Мігам выйшлі яны [сенатары], -рады, хоць на штаныДля сябе настаялі «касцюшак» (Я. Купала. Пяць сенатараў - 36. тв., IV, 77). Катапульта ж. Асадная машына для кідання на вялікую адлегласць камення, бочак з гаручым, стрэл. Штурм замка пачаўся абстрэлам з катапультаў (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 21). Быў ён [вынік] толькі нечаканы. Гаршчок недалётам - відаць, не адрэгулявалі нацяжку жыл катапулыпы-упаў проста на галаву Пархверу (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 313). Катарга ж. Від пакарання засуджаных, які заключаецца ў зняволенні і цяжкіх прымусовых работах, а таксама месца прымусовых работ для ссыльных злачынцаў. Па шырокіх дарогах, закутыя ў ланцугі, ішлі на катаргу людзі і спявалі.. да болю сумныя песні пра Свабоду (В. Каваль - ТСБМ, II, 663). I вашыя [царадворцаў] катаргі, вісельні, турмы Сваіхжа вас песціці будуць (Я. Купала. Суд ідзе - 36. тв., IV, 215). Катаржанін м. Чалавек, які адбывае катаргу або быў на катарзе. 3 двара выехала чатыры падводы з багажом, а за імі ў беспарадку даўгой чарадой ішлі катаржане (П. Галавач- ТСБМ, II, 663). He, жывыя гэта людзі, У кайданы закуты,.. Катаржане гэта!.. (Я. Купала. Сон - 36. тв., V, 333). I Андрэя, і яшчэ некалькі катаржан павінны былі пасяліць у Бутырскай турме (У Караткевіч. Зброя - 43, 331). Катаржнік м. Тое, што катаржанін. У лесе, як казалі, туляліся катаржнікі, уцёкшыя з астрога (Я. Колас — ТСБМ, II, 663). / у параўн. Ен [пан Раўбіч] думаў і з пакутлівай усмешкай, шбы капіаржнік свой ланцуг, круціў жалезны бранзалепі з трыліснікам, коннікам і шыпшынай на капцы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 342). Катаржны, прым. да катарга. Ой, шлях катаржны, нялёгкі, вытаптаны горам (Я. Купала. Тарасова доля - 36. тв., V, 214). У дзесяцёх кроках ад катаржнай калоны ляжала на зямлі няроўная літара «П» (У Караткевіч. Зброя - 43, 349). Катары [гр. katoros - чысты] мн. Паслядоўнікі ерасі, пашыранай у Заходняй Еўропе ў XI—XIII стст., якія прапаведавалі аскетызм, не
3 👁