Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
мякін. Вялікая княгіня - ВК, 6). Далей — паркай сытай шпарка Праляцеў пану карэце (Я. Купала. Дзе ні вылеці з няволі... - 36. тв., I, 61). Сядзі на ўзгорку, адкуль відна дарога і паварот з яе на загоршчынскі «прэшпект», трымай у руках падзорную трубу і, ледзь толькі ўбачыш карэту ці кабрыялет, якія паварочваюць з дарогі на алею, давай загад тром мужыкам, што завіхаюцца трохі ніжэй, у лагчынцы, ля гармат (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 77). 0 Як панская карэта (інд.-аўт.) - пахістваючыся з боку на бок (ісці). Але як бацька не стараўся, А ўсё ж лёганька хістаўся. Антось даўно замеціў гэта: «Плыве як панская карэта!» (Я. Колас. Новая зямля - 36. тв. у 12 т., VI, 40). Карэтная ж. Тое, што карэтнік у II знач. Палалі флігель для гасцей, дом аконама і карэтная, падпаленыя, каб было святлей (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 220). Карэтнік м. 1. Майстар, які рабіў экіпажы, карэты. Яму [Саламону] трэба было знаёміцца з фінансавым бокам прафесій розных саматужнікаў, розных вольных прафесій, цікавіўся іхнім бытам, псіхалогіяй. У гэтым выпадку была багатая разнастайнасць: слесары, кавалі, шаўцы, краўцы, токары, панчошнікі, белашвейкі, сальнікі, мяснікі, парыкмахеры, фатографы, дантысты, зубныя тэхнікі, карэтнікі, дактары і шмат іншых, аб якіх ніякага ўяўлення раней не меў (3. Бядуля. Таварыш Мінкін - Выбр. тв., 281-282). 2. Хлеў для экіпажаў. Каса ж.: о Каса ўзаемадапамогі — добраахвотнае аб'яднанне працаўнікоў для ўзаемнай матэрыяльнай дапамогі. Узяла пазычку з касы ўзаемадапамогі, а потым цяжка было выплачваць (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя — ХБ, 82). Касаваротка ж. Мужчынская кашуля са стаячым каўняром, які зашпільваецца збоку. Дзверы адчыніў сам Кляновіч у расшпіленай цёмнасіняй вышытай на каўняры касаваротцы (П. Пестрак - ТСБМ, II, 655). Каснік м. Істужка, якая ўплятаецца ў касу. Купіў пярсцёначак ён срыбны, Каснік чырвоны да касы (Я. Купала. I што я ёй зрабіў такое? 36. тв., IV, 131). Русы косы падлятаюць, Каснікі, як жар, гараць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон - Тв., 175). Валасы? Яны залацістыя, доўгія, перавітыя чырвонымі каснікамі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 328). Ён [Кужаль] на ўсё жыццё запомніў і кароткія паўдзённыя цені ў кутах замка, і ружовыя, чырвоныя, зялёныя каснікі на галовах маладзіц - служанак Юльяны (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 584). Касожскі, прым. Які належаў да племя касогаў - сярэдневяковых адыгаў, якія жылі ў Прыкубанні. [Князь Мсціслаў].. у борцы зарэзаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абяднанне
3 👁
 ◀  / 658  ▶