Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
ла. Бандароўна - 36. тв., V, 82). А з-за дрэў страха зірнула I два коміны на ей. Падышоў Сы.мон - карчомка Са стадолай і дваром (Я. Колас ТСБМ, II, 651). Яна [Жывена] на ноч спынялася ў карчомках - нізкія бэлькі старажытных будынкаў былі цёмна-бліскучыя, як спіны хрушчоў, якіх яна любіла некалі ў дзяцінстве страсаць з бяроз, але сцены ўсюды пабеленыя і дарожкі выкладзеныя з акуратна адпаліраваных шэрых гранітных аскабалкаў (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 123). Чалавек снедаў у якой-небудзь кепскай карчомцы, а пасля ішоў у нейкі касцёл (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 371). Карчомны [ст.-бел. корчомный, корчемный}, прым. Які мае адносіны да карчмы, належыць ёй. Хоць ня сьмела, ды ступае На карчомны ён [Сымонка] парог I із страхам азірае Гэта логава-бярлог (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 88). Дом карчомны быў вялікі, Месца хваціць хоць каму (там жа). Начаваў.. [Гушка] дзесьці на самай глухой вуліцы ў карчомнай стадоле (К. Чорны - ТСБМ, II, 651). Праўда, у іх [песнях] ёсць хараство яшчэ некратанае, але так жа сумна-плачлівае, як доля беларуса, як шум пушчы ўвосень, і калі прабіваецца вясёлая нотка, то толькі ў песнях карчомных, бяседных (Я. Купала. Чаму плача песня наша? - 36. тв., VII, 199). Карчомшчык м. Тое, што карчмар. Маладыя шляхцічы вялікага княства Літоўскага, адпраўляючыся за мяжу, заўсёды спыняліся тут, і таму карчомшчык добра разумеў мову беларусінаў (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 245). Карына ж. Старадаўні музычны інструмент. Граў [Іося] на любым інструменце, які пападаўся яму ў рукі: на гармоніку, на цымбалах, на жалейцы, на дудзе, на губным гармоніку, на карыне (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 251). Карыюля ж. Брычка на двух колах. Заехала двукольна бяда, чы драндуля, Катора na-іхняму звалась карыюля (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 439). Карэта [ст.-бел. карета, карыта\ ж. Закрыты з усіх бакоў чатырохколы конны экіпаж на рысорах. Ўзалатых карэтах белыя княгіне, А на іх брыльянты, маўляў, на абразках (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 368). Зрэдку праносіліся памешчыцкія карэты, запрэжаныя ў тройкі або чацвёркі стаенных коней (Ц. Гартны — ТСБМ, II, 654). Папыхваючы люлькай, гаспадар залез у карэту, і - дзіва! — коні-ткі скранулі з месца і павезлі гэтую няўклюдную цяжкую штуку з такім ездаком у дадатак (Б. Мікуліч-ТСБМ, II, 654). Памеры карэты, вялікі княжы герб і тройка найлепшых вараных, пасярэбраных інеем, сведчылі, што галоўны пасажыр у гэтым экіпажы (I. Ша
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 658  ▶