Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
мах дзесяткі фурманак (3. Бядуля - ТСБМ, II, 650). Стаіць, як абскубаны зверам шкілет, Забытая светам карчма (Я. Купала. Забытая карчма - 36. тв., IV, 29)...ён [будынак] стаяў у такой глушэчы, што болей нагадваў гняздо разбойнікаў, чым карчму: каржакаватыя ліпы і дубы раслі вакол агароджы густа, аб'ехаць гэты пастаялы двор можна было толькі добра абадраўшыся аб шыпшыннік (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 102)...зводны брат выглядаў цяпер несамавітым гандляром, што прапіўся / заначаваў у карчме (В. InaraBa. Альгердава дзіда-АД, 557). Пад'яжджаюць пад карчму (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса - Тв., 71). А Карчма-майдан: I ад сьмеху і гаворкі Дрыгаціць карчма-майдан (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 88). 0 Куды еду, туды еду, да ўсё карчмы не міну - пра чалавека, які любіць выпіць. [Навум] (уваходзіць п'яны і сам да сябе кажа): Добра кажа прыгаворка: Куды еду, туды еду, даўсё карчмы неміну (В. ДунінМарцінкевіч. Ідылія - Тв., 30). Карчмар [ст.-бел. корчмарь] м. Чалавек, які трымаў карчму; гаспадар карчмы. У свята карчма была заўсёды поўная. Карчмар паспяваў толькі запісваць, хто колькі бярэ.. напавер (Я. Брыль — ТСБМ, II, 650). Яшчэ пры цару ў гэтай хаце была карчма і трымаў яе стары карчмар Евель Пінхасік (Р. Сабаленка - ТСБМ, II, 650). [Фаціма:] - А гэты вось ружавы алей, што прысылаюць баўгары, не знікаў з шуфлядак дачкі карчмара Феафано (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 150). [Сымон]: Я ў карчме служыў, ды ўцёк. Ох, карчмар мне так дапёк - Ну, хоць кідайся ў палонку! (Я. Колас. Сымон Музыка - CM, 113). Падыйшоў Сымон - карчомка Із стадолай і дваром. Добры ўсім вядомы Шлёмка Быў даўно тут карчмаром (там жа, 87). Карчмарка [ст.-бел. корчмарка], ж. да карчмар. - 3 цябе [Жывены] трэба было б яшчэ пару манет, надта ён дурны, - азірнуўшыся, прашаптала карчмарка. — Што, ні разу не быў з жанчынай? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 112). Такая злосць ахапіла яго [Кузьмініча], што варта было карчмарцы груба адмовіць: «Віна не дам» (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 195). Карчмарства н. Трыманне карчмы; занятак карчмара. - Думаеце, выгадная рэч карчмарства? Вечна не даспіш, заўсёды на нагах (Ц. Гартны - ТСБМ, II, 650). Карчмарыха ж. (зневаж.). Тое, што карчмарка. Яуяўляю сабе царыцу Шабасу выглядзе нашай багатай карчмарыхі Златы: тоўстая, кароткая і злая, злая... (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 277). Карчомка [ст.-бел. корчомка] ж. Памянш. да карчма; невялікая карчма. У карчомцы з казакамі Цешыцца [Бандароўна] з свабоды (Я. Купа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абехаць, падяжджаюць, пяны
3 👁
 ◀  / 658  ▶