тый-павалок, вянцоў - дык і ліку ім не ведалі ні сама нявеста, ні ключнік яе, ні нянька (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 40). Куры (куршы) мн. Старажытналатвійская народнасць у заходняй частцы Латвіі (пасля доўгіх гадоў барацьбы ў 1210-1267 гг. былі заваяваны крыжаносцамі). Вячка амаль увесь час быўу раз'ездах - імчаўся з дружынаю да эстаў у Сакалу, ездзіў да літоўцаў да кураў і земгалаў гасцяваў у Пскове і Ноўгарадзе (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 170-171). Карчага [ст.-бел. корчага - вялікая гліняная пасудзіна; гаршчок] ж. Тое, што амфара. Па такіх знаходках, як абломкі амфар, або карчаг, якія выкарыстоўваліся феадаламі для зберажэння він, відаць, што гэта гшсяленне з самага пачатку не было сельскім («Беларус» - ТСБМ, II, 650). Ціха адчыніліся дзверы, у пакой праслізнула чалядніца, у драўлянай карчазе прынесла гарачаемятнае пітво для баярына (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 78). Ганчары круцяць свае колы, гліна спявае пад пальцамі, а на сподзе свежых збаноў і гаршкоў, карчаг і макатроў кожны ганчар трэсачкай або саломінкай выводзіць свой знак, сваю пячатку (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 151). Беражна заткнуў драўлянай пробкай карчагу, дзе яны захоўвалі ваду (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 78). Карчажка ж. Памянш.-ласк. да карчага. Браціла ўзяў карчажку; Гэта была бронзавая карчажка, выкаваная ў форме гусінага яйка (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 12). Карчма [ст.-бел. корчма - 1. Пітны дом з начлегам. 2. Продаж хмельных напіткаў] ж. Пітны дом з начлегам у дарэвалюцыйнай Расіі. Равеснікі пачалі піць і сваволіць. Магілёўскія камеліі, жанчыны з не зусім прыстойнай вуліцы ў Сухадоле, корчмы, рэстарацыі, гасцяванні ў суседзяў, дзе было шмат моладзі, - нічога не прамінулі (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 288-289). У карчме, дзе быў сядзельцам стары Ушар, разбілі дзверы пуні і выкацілі на снег дзве бочкі са смалой (там жа, II, 395). [Алесь:] - Самі ведаеце, як нават дробны чыноўнік пасля працы ідзе за пяць вёрст ад горада, каб выпіць у карчме ля прыватнага бровара чарку ды вярнуцца абедаць. Бо гарэлка таннейшая. To што казаць пра селяніна (там жа, II, 35). — Ды вам больш патрэбныя карчма, нагайка ды турмы для зладзеяў (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 60). У карчме стаяў нядзельны шум-крык (3. Бядуля. Салавей - Выбр. тв., 72). Гэта была старая, крытая цёсам будыніна. Калісь у ёй была карчма (М. Цэлеш. Курылка — ХБ, 234). - У хаціне спачатку карчма была, бо непадалёк балыйак праходзіў. I людзі забягалі сюды падсілкавацца на дарогу (Р. Няхай — ТСБМ, II, 650). Дзень у дзень.. спыняліся ў пасадзецкіх карч
Дадатковыя словы
разездах
3 👁