Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
маючы яе ўсё вышэй, і яна трапятала ў ягоных руках сярэбраным целам злоўленай рыбіны (В.Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 61). Уходзе Псіха, - на галаве ў яе блішчыць князеўская дыядэма (карона) (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 156). II Адбітак, малюнак падобнага прадмета на гербах, ордэнах і пад. Ўсе леснікі былі ўжо ў зборы, У лепшым стражніцкім уборы: У новых куртках са шнурамі, А на грудзінах са знакамі, На шапках «R» было з каронай (Я. Колас - ТСБМ, II, 645). Эмолемай, адметным знакам царскай юстыцыі была карона на падстаўцы з надпісам «Закон» (Г. Кісялёў - ТСБМ, II, 645). о Найяснейшая карона - даўней так велічала пінская шляхта асэсараў (засядацеляў), а потым і станавых прыставаў, якія выбіраліся падчас шляхецкіх выбараў або назначаліся ўрадам. [Марыся]: Яго [Грышкі] бацька падаў на майго ў суд скаргу, і сягоння прыедзе ў ваколіцу найяснейшая карона на прасоку, У ім наша спасенне (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта-Тв., 118). [Куліна]: Пойдзем, Ціхон, прыгатуемся, каб па-гаспадарску прыняць найяснейшую KapoHy (там жа, 121). Каронны, прым. Дзяржаўны, урадавы (пра манархічныя краіны). Каронная вёска стаяла кругом, мястэчкі і вёскі карала агнём (А. Вялюгін - ТСБМ, II, 645). Карончык м. Дробная сярэбраная манета (у другой палове XIX ст. яе намінальную вартасць складалі восем польскіх грошаў). А багаты, дык на што: Пазычыў карончык, Як пазычана яшчэ сто, To будзе чырвончык (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі — Зан., 421). Карсаж [фр. corsage] м. Гарсаж. У пакой увайшла маладая жанчынаў чэпчыку, у белай адкрытай кофце з карсажам, які падпіраў высокія напаўадкрытыя грудзі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 104)...ззаду таўстуха-жонка ў вузкім карсажы і высокай намітцы (якая б паказвала, чаго вартая кабета) прысядае, паказваючы ў ліслі,вайусмешцы якога зуба (ці зубоў) яна пазбавілася (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 326). Яна [Майка] варухнула рукой і пацягнула аднекуль з-за карсажа ланцужок. На канцы яго быў збаночак з каменя (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 338). Картуна [ням. Kattyn - бавоўна] ж. Баваўняная тканіна. За прылаўкам у Матруны Шмат «утрэслася» картуны, Метраў сорак, можа й болей (К. Крапіва - ТСБМ, II, 648). Картуновы, прым. Зроблены з картуны. [Гэля]... здзела палітцо і іранічна адазвалася пра зношаную картуновую блузку (Ц. Гартны — ТСБМ, V, 557). Картэль м. Летнік, падбіты на зіму мехам. А колькі золата, ізумрудаў! А сарочак, летнікаў, картэляў, шыйных караляў, апашняў, ман
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вайўсмешцы, эмблемай
4 👁
 ◀  / 658  ▶