Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
лодкае гарбаты (У. Глыбінны. Верасень - К, № 5-6, 94). Далёкі бераг пераліваўся на сонцы пярэстаю, цёмнаю, а іншай мясьцінай сьвятлейшаю зелянінаю, перабіванаю ўжо разнакалёрнымі, жоўтымі, чырвонымі й кармазынава-рудымі адценьнямі (там жа). Па еііных [фарэлі] бакох прыгожа вылучаліся пярэстыя палосіны, уздоўж усяго цела былі рассыпаныя, па бакох фіялетава-бражовыя й кармазынава-чорныя кропкі (там жа, 108). Карнет м. Асоба, якая мела першы афіцэрскі чын у кавалерыі і пагранічным войску дарэвалюцыйнай рускай арміі, роўны падпаручніку пяхоты. У шэсць гадоў царскі нябож узведзены ў чын карнета і залічаны ў лейб-гвардзейскі Гусарскі полк (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 26). Каробачнік м. Тое, што і карабейнік. Неяк хадзіў быў каробачнік, дык здачы не было ў каробачніка за куплены бацькам ножык-сцізорык (С. Баранавых - ТСБМ, II, 644). Кароль м. Асоба, якая мела тытул манарха ў некаторых феадальных і буржуазных краінах. Апоўдні першага снежня вялікі князь Вітаўт на чацвёртай вярсце Люблінскага шляху сустракаў караля Уладзіслава Ягайлу (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 221). Кароль, бясспрэчна, патрэбны, без яго нельга, няхай валадарыць, але ён сам па сабе, паны па сабе, у іх свае землі, у караля свае; панскія, шляхецкія кароль не кранае (там жа, 289)... наш слаўны кароль Стэфан Баторы таксама быўмадзяр (А. Карпюк. Белая дама- БД, 402). Дзікая іх [татараў] сіла ламала усё на сваім шляху, падбіраючыся да Еўропы, і трывожыліся каралі і герцагі, біскупы і просты люд (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 51-52). Як кароль ў паход выходзіў, Голас зычных труб праводзіў (Я. Купала. Як кароль у паход выходзіў... 36. тв., I, 403). А Кароль-валадарца. [Псіха]: Арэта-саколка Так ад мяне адвяла іх [служэбніц] да дому Майго айца, караля-валадарца... (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 62). Каромысел м. і каромысла н. Драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вядзёр і іншых грузаў. [Жанчына].. паправіла каромысел на плячах і заспяшалася да калодзежа (П. Дудо — ТСБМ, II, 645). Я ішоў напярэймы чалавеку, які, не спяшаючыся, нёс на каромысле два вядры вады (А. Асіпенка — ТСБМ, II, 645). Карона ж. Галаўны ўбор з каштоўнымі ўпрыгожаннямі, які з'яўляўся знакам улады манарха, князя. Жыў ды быў найлюты цар, Той краіны ўладар. Ў залатой сваёй кароне Ён сядзеў на троне (А. Якімовіч ТСБМ, II, 645). Андрэй фон Стырлянд трымаў карону высока, узды
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляўся
3 👁
 ◀  / 658  ▶