Кардэгардыя [фр. corps de garde] ж. Каравульнае памяшканне ў крэпасці, горадзе. Па гэты бок заставы, за кардэгардыямі, у якіх жылі салдаты і «мацальшчыкі», цягнуліся да самага астрога гсіроды, цяпер яшчэ пустыя і сям-там нават паплямаваныя апошнім снегам (У Караткевіч. Зброя - 43, 332). Карзно н. Старадаўні плашч з футравай аблямоўкай. Ізяслаў быў апрануты ў сіняе тонкай воўны карзно з чырвоныміразводамі на грудзях (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 18). Выступіў з княжага почту муж паеажны ў карзне нетутэйшага крою (У. Арлоў. Кроніка Лаўрына Баршчэўскага - МКГ, 157). Усе моўчкі глядзелі ў бок брамы, на мошчаную каменем дарожку, дзе, шоргаючы ботамі, падбітымі сярэбранымі цвікамі, у чырвоным карзне, з-пад якога выглядала белая кашуля з залатым мулетам-змеевіком на грудзях, велічна ішоў Міндоўг (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 70). А ён [Давыд], што ўзвышаўся над усім гэтым сталом, з чыйго шырокага пляча спаўзло чырвонае карзно, бо адшпілілася залатая фібула, якой тое было прымацавана, слухаў музыкаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 336). Той — цяпер вызвалены ад ратных даспехаў у шэра-карычневых мяккіх ботах з бліскучымі шпорамі, у сініх нагавіцах і белай кашулі, яшчэ памаладому вузкаваты ў плячах — ляжаў на сваім карзне і нібы спаў (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 6). // вобразн. Тысячазорная, яна [ноч] велічна плыла над зямлёй, варушыла лісце на дубах, і поўня, як залаты медальён-змеявік, вісела на ейных грудзях, на неабдымным чорным карзне неба, кідаючы бліскучыя палосы на каменную падлогу маёй святліцы (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 456). Бярозы ў залатых корзнах, яліны ў доўгіх цёмна-зялёных плашчах былі падобныя да купкі баяр, што сабраліся на раду (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 265). А Карзно-плашч...і на кожным было то асляпляльна-бліскучае, то высакародна-матавае багатае карзно-плашч, што замацоўваецца на плячы сярэбранай ці бронзавай фібулай (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 34)...ў селішчах плялі для самай прыгожай дзяўчыны карзно-плашч з зялёных галінак, у якім яна сядзіць пад бярозай, дзе скачуць хлопцы і дзяўчаты, спяваюць-гукаюць шчасце, раз-пораз выкрыкваючы «Мая, о Мая!» альбо «Дзід-Лада!» (там жа, 68). Кармазынавы [ст.-бел. кармазшювый, кармазыновый], прым. Колеру кармазіна - цёмна-чырвонае сукно...чырвань на яго [Кейстута] шчоках зраўнялася з колерам кармазынавага каптана і больш відавочнай стала сівізна на скронях (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 557). За колькі часінкаў ужо з прыемнасьцяй смакаваў духмянасьць кагадзе заваранага настою і паражніў шклянкі сьветла-кармазынавае, са
5 👁