Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Карбаванец, карбавонец і карбованец [укр.] м. Рубель. [Гайдамака]: Далібо, day бы карбаванца, каб быў не прапіў учора! (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 438). [Куторга]: Як збяром дабро дачыста, Завязём на пюрг да места, Тагды квартаю чырвонцы, Гарцам мерым карбавонцы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 133). Згроб карбованцы у шапку, Хваціў бумагіў ахапку (В. Дунін-Марцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 363). Мужыкі таму й рады, каліў агароды Убягуць панскі харты: каласоў дзесятак Утопчуць, пан даш капу, да яшчэ ў прыдатак Мужычкі карбованца ад пана дастануць (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 466)...маей Беларусі кнутом і за царскія карбованцы даецца... (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 544). Карбаванік м. Тое, што карбаванец. Тавар цану трымаў, і людзі мне казалі, Што дваццаць карбаванікаў за бочку бралі (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон - Тв., 391). Карбанарый і карбанар [іт. carbonaro літар. - вугальшчык, ад лац. carbo - вугаль] м. 1. У першай трэці XIX ст. так называлі кожнага рэвалюцыянера-змоўшчыка. У 1848 годзе на Магілёўшчыне выкрылі групу «карбанарыяў», якая рыхтавала закалат (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 367). Ён-то йрабіў, што проціў скрэпы [прыгону] васставаў та й усіх мужыкоў ад аброку аслабадзіў; так што яго за бунтаўшчыка й карбарнара паны мелі (В. Савіч-Заблоцкі. Пісьмы да Міхайлы Драгаманава - Зан., 547). // (лаянк.) Вежа з удаваным непаразуменнем паціснуў плячыма. - Карбанарый! Кінжальшчык! Лувель'. Якабінец! (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 228). 2. Член тайнай палітычнай арганізацыі, заснаванай у Італіі ў пачатку XIX ст. для барацьбы супраць чужаземнага прыгнёту, за ўз'яднанне Італіі. Карбаўнічы [укр.] м. Палясоўшчык. Выйшаў з хаты карбаўнічы Лесу аглядаці (Я. Купала. Кацярына - 36. тв., V, 393). Карбач [ст.-бел. карбачь', ст.-польск. karbacz цюрк. kyrbäc] м. Пуга, бізун. - Я вось табе як жыгну, — сказаў другі, з шалёнымі вачыма. уздымаючы карбач (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 273). 1 адразу на гэтым загарэлым абліччы выступілі два, крыж-накрыж, шнары: сляды Кроеравага карбача (там жа, 82). Карбона [ст.-бел. карбона - царкоўнае прынашэнне, дар] ж. Жабрацкая кружка для збору міласціны. I яшчэ ён павінен быў дзякаваць каралю, што горлам не пакаралі ці не пусцілі па свеце жабракамі з карбонай (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 119). Карбункул м. Каштоўны камень чырвонага колеру; чырвоны гранат. На пальцах [у царыцы] - залатыя пярсцёнкі з аметыстамі і карбункуламі (3. Бядуля - ТСБМ, II
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ўзяднанне
3 👁
 ◀  / 658  ▶