Каравайчат м. Toe, што каравайшчык. Моцна запахла хлебам. Тут, унізе, размяшчаліся княжацкія каравайчаты і галоўная каравайніца Асея (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 391). Каравайшчык м. Той, хто пячэ каравай...я цэлы тыдзень хаваў той каравай, а ён доўга не чарсцвеў, бо спечаны быў вопытнымі княжымі каравайшчыкамі з асвечанай мукі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 442). Каразн і каразі [ст.-бел. каразнь - пакаранне] м. Страта, пакаранне смерцю. — Бач, словы якія?! «Каразн» — гэта азначае страта, пакаранне смерцю. Забылі слова! - ён [Віктар] нібы ўзважваў словы на невідочных шалях (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 124). -.. пражэрлівасці, смуродзе злашкодным, раскраданні чужога збожжа і іншым. Я патрабую каразна! (У Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 28). - Калі ты думаеш пра тых здраднікаў, дык яны каразі свае заслужылі сваёй злахітрасцю і аблудай (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 208). Каралева, ж. да кароль...сама вялікая княгіня і каралева польская Бона нават у глыбокай старасці мела каханка-духоўніка (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю - Пр., 269). Каралевіч м. (нар.-паэт.). Сын караля. Тым часам царэўна дала аб'яву, каб з'явіўся да яе жаніх. Перш-наперш паклікала да сябе ўсіх царэвічаў і каралевічаў (А. Якімовіч -ТСБМ, II, 637). [Марыя].. спадзявалася на шлюб з венгерскім альбо польскім каралевічам (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 411). Войны, паходы каралевіча Уладзіслава на Маскву патрабавалі вялікайработы кавалёў (В. Іпатава. Агонь у жылах крэменю - Пр., 254). Каралеўна ж. (нар.-паэт.). Дачка караля. Справілі вяселле, і стаў сіраціна Янка мужам каралеўны (А. Якімовіч - ТСБМ, II, 637). Псіха, аркадыйская каралеўна (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 50). Каралеўскі, прым. Які належыць каралю. Глінскі пакланіўся яму і рашучым крокам выйшаў з каралеўскіх пакояў (В. Чаропка. Храм без Бога — Хр. 99). Налева, удалі, на лагодным травяністым узгорку відны каралеўскі замак (Я. Купала. Эрос і Псіха — 36. тв., VII, 50). Каранаванне н. Тое, што каранацыя. - Вялеў, штоб старшыня з Гарадка явіўся, Штоб каранаванню, браткі, падзівіўся (В. ДунінМарцінкевіч. Быліцы, расказы Навума - Тв., 377). Каранацыя ж. Урачыстае ўскладанне кароны на галаву манарха, калі той ўступае на прастол. Мінулае прамільгнула перад ёю [Жывенаю], нібы хтосьці паказваў малюнак за малюнкам — вось у дзень каранацыі яна ляціць на кані па шумлівым, вясёлым Новагародку (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 217)...у Рым было адпраўлена пасольства з просьбай даць згоду на каранацыю (там жа
Дадатковыя словы
абяву, зявіўся
5 👁