сюды, Каб гэтыя «дабродзеі» Вам польскасць тут праводзілі На панскія лады (Я. Колас. Панская ласка - 36. тв. у 12 т., II, 30). Капцюх м. Тое, што капшук. Але абодва [мужчына і хлопчык] былі апаясаныя мясцовымі пасамі - звыкла віселі на іх капцюхі, сцягнутыя раменьчыкамі з нанізанымі на іх рознакаляровымі пацеркамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 566). Капшук м. 1. Мяшочак для тытуню, махоркі, які сцягваецца шнуром; кісет. Закурвайце, мужчыны! - адазваўся Сымон, выняўшы з-за пазухі вялікі капшук з тытунём (М. Чарот - ТСБМ, II, 633). Дзядзька Антось спыніўся, дастаў капшук з самасадам, скруціў папяросу, выкрасаў агонь (С. Александровіч - ТСБМ, II, 633). 2. Кашалёк. На ўсялякі выпадак адлічылі яшчэ ў падарожныя капшуке па дзесяць рублёў грошы (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса — Тв., 52)...зводны брат выглядаў цяпер несамавітым гандляром, што прапіўся і заначаваў у карчме — кажушок, надзеты на споднюю кашулю, пад якой віднеўся капшук з сярэбранымі насечкамі, прымацаваны да тоўстага скуранога паса на грудзях (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 557). Тады ганец пакорпаўся ў капшуку і падаў пярсцёнак (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 96). Капшучок м. Памянш.-ласк. да капшук. Спявачкі не кінуліся іх [пенязі] падбіраць — спачатку пакланіліся княгіні, пасля адна з іх стала акуратна, адну за адной, складваць манеты ў капшучок, што вісеў на ейным пасе (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 572). Капыстка ж. Мяшалка. Вось, дыхтар, капыстка, што бабы лямешку мяшаюць (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты-Тв., 141). Карабейнік м. Дробны гандляр, які разносіў па вёсках свае тавары (мануфактуру, кнігі, дробныя рэчы асабістага ўжытку і інш.). А ў кузаве сапраўды поўна тавараў, больш, чым у таго карабейніка ў вядомай рускай песні («Звязда» - ТСБМ, II, 634). А Карабейнікі-пешаходы'. Апрача камісіянераў праязджалі і праходзілі праз Пасадзец розныя людзі: дзехцяры, анучнікі, мануфактуршчыкі на фурманках, карабейнікі-пешаходы (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., III, 241). Мужыкі-карабейнікё...з крамы ў краму хадзілі мужыкі-карабейнікі (У. Караткевіч. Зброя - 43, 305). Карабелька [ст.- бел. корабеля\ ж. Памянш.-ласк. да карабеля - крывая шабля. Стары Збароўскі, які спускаўся ўніз з войтам Німбурга Кухтам, падскочыў да маладога вучонага, узмахнуўшы карабелькай, што выхапіў з-за пояса (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 100). Каравайніца ж. Адказная за выпечку караваяў пры княжацкім двары. Моцна запахла хлебам. Тут, унізе, размяшчаліся княжацкія каравайчаты і галоўная каравайніца Асея (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД
5 👁