чэпчыку дапамагала бацьку лічыць сярошчызну (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 279). Каптур [ст.-бел. каптурь, коптурь] м. 1. Да пачатку XX ст. у Цэнтральнай і Заходняй Беларусі - традыцыйны галаўны ўбор усіх замужніх жанчын. [Дамініцэля]: Я ўжо на каптур замяніла свой вяноку царкве (Я. Купала. Прымакі - 36. тв., VI, 243). Жанчыны ў яркіх каптурах сядзяць на ложках і спяваюць (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 233). Аснову для каптуроў маці рабіла з простага палатна, верх — з разнастайных паркалёвых ласкуткоў (там жа, 252). [СігурдБрутэн:] - Хочацца, каб ты [Жывена] надзела белы строй і залаты парчовы каптур. Такі самы, якіяўцябе валасы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 133). 2. Мужчынская цёплая шапка з круглым верхам, падшытая футрам. Сцягнуў каптур на вочы дый маліўся богу (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш — Тв., 453)...падышоў яшчэ нехта, падобны да гарбуза ў каптуры (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 329). II вобразн. На свежы курган Давыда вясновая завея паклала белы каптур, і не было ва ўсёй пустэльнай даліне нават следу таго, што колькі тыдняў таму стаяла тут вялікае войска і хавала свайго найвялікшага воя (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна-АД, 471). Зіхаціць, зіхаціць срэбны тур. Гэта месяц цвіце на хваіне. Ён укінуўу рэчку каптур. Сее жэмчуг па роснай даліне (3. Бядуля. ***3іхаціць, зіхаціць срэбны тур - 36. тв. у 5 т., I, 70). Каптурнік м. Той, хто шыў каптуры. Для колераў іўзораў фантазія каптурніка мела прастор і разгон (3. Бядуля. У дрымучых лясах 36. тв. у 5 т., III, 252). Каптурніца, ж. да каптурнік. Маці была каптурніцай - шыла каптур для старых сялянак вакольных вёсак (3. Бядуля. У дрымычых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 243). Каптурык м. 1. Памянш.-ласк. да каптур у I знач. Разглядалі доўгую белую сукню з сярэбранымі пранізнікамі,.. тоўстую попельную касу, замацаваную на патыліцы шпількамі з эмалевымі галоўкамі, што выглядалі з-пад шытага срэбрам каптурыка - невысокай шапачкі з вушкамі, таксама нязвыклай для мясцовых прыгажунь (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 36). Падыходзячы да купкі імянітых жанчын, абмацала вачыма Яўлампія ўсе парчовыя і шаўковыя сукенкі прысутных, іхнія каптурыкі і шапачкі (там жа, 59-60). // перан. Чашачка, падвяночак кветкі. Гэтак стаяла яна [дзяўчына] здзіўленая, пакуль густы туман усё атуліў, - і ваду, і высокі чарот, і белыя кветкі з блакітнымі каптурыкамі (3. Бядуля. Над сажалкай - 36. тв. у 5 т., II, 20). 2. Памянш.-ласк. да каптур у II знач. П перан. Каталіцкае духавенства. Кунтушыкаў, каптурыкаў 1 антэкаў-мазурыкаў наперлі нам 8а
Дадатковыя словы
сярбшчызну
9 👁