шчах, прыносілі чалавека ў ахвяру, і цёплая чалавечая кроў змывала праклён (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 73-74). Каплан [ст.-бел. каплань, каплонь, коплань', польск. kaplan — свяшчэннік, жрэц; лац. cappellamis] м. Каталіцкі свяшчэннік, жрэц. Былы ордэнскі каплан Хрысціян добра разумеў, якую ролю надае ягонай дзейнасці сам папа, і рыхтаваўся пашырыць межы свайго біскупства не шкадуючы сіл (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 58). I таму, што ўсяму гэтаму заставалася жыць нядоўга, і таму, што вось гэтых ужо заўтра ўзвядуць на вогнішча, каплану стала лягчэй, і ён усміхнуўся яшчэ (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні Выбр. тв., 76-77). Капот [польск. kapota - балахон ад фр. capote] м. Жаночае хатняе плацце шырокага пакрою з рукавамі і разрэзам спераду. На сляпой цяпер быў старамодны капот у доўгіх жоўтых палосах, на нагах — сандалі (3. Бядуля - ТСБМ, II, 632). 2. Доўгі кафтан. Абрам у доўгім чорным капоце, які блішчэў на грудзях ад заношанасці, стаяў сярод майстэрні і на пальцы сукаў суравую нітку (П. Пестрак - ТСБМ, II, 632). Знялі з плеч не капот, знялі веру ў сэрца чалавечае, у права, у шчасце (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 365). А ў нашага Юрачкі У капоце дзюрачкі (Я. Купала. Дзіцячае - 36. тв., IV, 222). Капрал [фр. caporal] м. Воінскае званне малодшага камандзіра ў арміях некаторых краін і рускай арміі ў XVII - першай палове XIX ст. (заменена званнем унтэр-афіцэра). II Асоба, якая мела гэта званне. Хвіліны праз дзве з'явіўся капрал і далажыў пану Крулеўскаму аб прыводзе злачынцаў (Я. Колас — ТСБМ, II, 632). 3 капрала вачэй не зводжу, не так з самога капрала, як з яго стрэльбы: дужа ж яна мне падабаецца (Я. Колас. Дрыгва - Др., 31). Загінула трое жаўнераў і капрал (У Арлоў. Сны імператара - МКГ, 114). — Вы не слугі Кур'яна і не слугі маленькага капрала (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 175). Капрал (грозна паварочваецца). Мільч, холера! (Ульяна змаўкае, капрал ідзе далей) (К. Крапіва. Канец дружбы - 36. тв., II, 10). Каптанок м. Тое, што каптанчык. На грудзях шчаслівых Каптанок ружовы (Я. Купала. Жняя - 36. тв., III, 45). Каптанчык м. Памянш.-ласк. да каптан (гл. кафтан). Кароткія каптанчыкі, таксама падбіты футрам, альбо накідкі — футры былі самых наймодных колераў, гэтак жа, як і павоі на жаночых галоўках, і вяночкі, і бісерныя павязкі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў — АД, 35)...чорны кірпаты нямецкі каппіанчык быў, здаецца, зроблены з бляхі (В. Говар. Пялёстак і крышталь - ПК, 99)...маладая жанчына ў палатняным каптанчыку, з касой, што ўпала на плечы, і ў простым
Дадатковыя словы
зявіўся, куряна
11 👁