Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
нюю - юнакі і дзяўчаты ўжо апраналі футры, шапкі і капары (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 5). 3-пад насунутага на лоб капара блішчалі адны вочы (Р. Сабаленка - ТСБМ, II, 627). Кап'ё1 [ст.-бел. копье, копне] н. Даўнейшая колючая або кідальная зороя ў форме доўгага дрэўка з вострым металічным наканечнікам. Кап'ё - зороя першагаўдару, і Вячка, як іўсе палачане, добра валодаў ім (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 45). [Ганна]: Бліскаюць у сонцы бляхі яго залатыя й свеціцца лязо на доўгім кап'і (Я. Купала. Эрос і Псіха - 36. тв., VII, 123). 0 Коп'і ломяцца (ламаліся) з-за каго, з-за чаго - адбываюцца гарачыя спрэчкі, рашучая барацьба. Я стараўся не ўдзельнічаць у гэтай баталіі, адмоўчваўся, аднекваўся, рабіў выгляд, што не разумею, з-за чаго ломяцца коп'і (Л. Дайнека. Футбол на замініраваным полі - ЭСФ, 197-198). Ламаць (паламаць) коп'і з-за каго, за што - горача спрачацца, даказваць, змагаючыся за што-н., адстойваючы чые-н. інтарэсы. Я ўспомніў між хлопцаў гэтых, на гэтых саляных копях, як крытык адзін з паэтам нядаўна ламалі коп'і (У. Нядзведскі. Будні Салігорскія ЭСФ, 209). Кап'ё2 н. Найменшая баявая адзінка, якая складалася з трох чалавек: рыцара, зораяношы, аднаго ці некалькіх лучнікаў (парабкаў), напрыклад, харугва ў дзвесце коп'яў магла налічваць 600 і болей ваяроў. На вуліцах цікаўны народ кланяўся князю і каралю, дзівіўся на вялізны польскі поезд: ішла ў дзве сотні коп'яў адборная каралеўская харугва, васьмярыкі коней цягнулі пастаўленыя на палазы даміны, абабітыя сукном, аздобленыя гербамі, з зашклёнымі дзверцамі, зноў ішла харугва, ужо меншая, потым пацягнуліся вазкі з дабром і прыпасамі, потым ішла яшчэ польская сотня, а ўслед — вялікакняжацкая харугва (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд - ТЖ, 221). Харугвы Ордэна толькі збіраліся, яшчэ чакалі самую вялікую, у пяцьсот коп'яў, павінны былі падысці дзве тысячы рыцараў-наймітаў (там жа, 366). Капішча [ад ст.-слав. капь - выява бога, ідэал; ад цюрк.] н. Язычніцкі храм, культавае збудаванне, месца пакланення багам. Перад выйсцем войска стала вакол капішча на высокім дзвінскім беразе, дзе векам пазней збудуюць Сафійскую царкву (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды - ТЖ, 25). He захлынуўся горам Агапій, калі паміраў ягоны брат-жрэц; апошнім часам той пераехаў на капішча, што ляжала на поўнач ад Новагародка і якое называлася Ашватха — конская стаянка (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 46). [Жрэц:] - Калі сам князь адварочваецца ад нас, то як будуць людзі прыходзіць у капішчы? (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 424). Раней, яшчэ калі не было грэчаскага бога, а людзі маліліся драўляным балванам на капі8а Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

збраяношы, зброя, капё, копяў, копі
4 👁
 ◀  / 658  ▶