Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Kana1 [ст.-бел. копа] ж. Сярэдневяковая грамадская зборня на Беларусі і Украіне, якая разбірала судовыя справы і зямельныя спрэчкі. Беларускі селянін прынёс у горад свае традыцыйныя ўяўленні аб самакіраванні, якія з пакалення ў пакаленне замацоўвала сялянская абшчына і яе вышэйшы орган — сялянскі сход, ці так званая капа («Полымя» ТСБМ, II, 627). [Алесь:] -Бо нельга есці хлеб народа і грэбаваць ягонай мовай. / таму нам або не патрэбны зборні, або іх трэба зрабіць іншымі. Сапраўдным вечам, сапраўднай капою (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 30). Капа2 ж. 1. Грашовая адзінка, якая змяшчала 60 грошаў... для навасёлаў чынш быў паніжаны ўдвая, і не чатыры капы плацілі яны з валокі, а дзве (В. Іпатава. Гайна і Мікаш — MX, 326). - He менш адзінаццаці коп добрых шырокіх грошай, — шапнуў Кужалю мечнік Вавіла (В.Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 604). А назаўтра з раніцы пачала работу — седзячы пры гардэробнай, запісвала ўслед за ахмістрыняй: «Шабка елмурка сукна лазуровага - дзве копы грошай літоўскіх,..коберац - 4 копы грошай літоўскіх» (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 270). [Урадовец]: Ацэнены на копы дзьве, во тыя кнігіўсе, хто з вас, панове, болей? (В. Ластоўскі. Адзінокі - Тв., 109). 2. Мера збожжа, якая змяшчала 60 снапоў. Густа-густа ляжаць тоўстыя снапы, капа, напэўна, дасць 8 пудоў - не меней (П. Галавач — ТСБМ, II, 627). 3. Даўнейшая адзінка лічэння: шэсцьдзесят. Далі розаг капу і пагналі дружка Ад радзімай старонкі ў чужацкі краёк (Я. Купала. Агароднік - 36. тв., I, 410). Гуркоў no сто дванаццаць коп узята з кожнай градкі (А. Вялюгін - ТСБМ, II, 627). Гадоў таму капы ізь дзьве будзе, як у вёску Дзянісава прыйшла неяк пасьля Зьмітраўскіх дзядоў, тоўстая баба (В. Ластоўскі. Юга і грамавік - Тв., 18). 0 Копамі мераць — вельмі шмат каго-, чаго-н. [Куторга]: He раз пачашу патыліцу, -моладзь, як пчолы ў вуллі, будуць аблягаць маю хату; прыяцеляў копамі лічыць буду (В. Дунін-Марцінкевіч. Пінская шляхта - Тв., 122). Сем коп лапцей - пра беднага чалавека. [Незнаёмы:] За гэтую песню мне мільёна не шкада. Ды толькі не з тваіх рук. [Загорскі:] — А што мае рукі? [Незнаёмы:] — А тое, што іншая дабрыня горшая за дурасць. А дабрыня багатага... [Загорскі:] — Затое ты, відаць, з багатых. Сем коп лапцей... (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 267). Капальня ж. Руднік. 3 лясоў, капальняў і палян дабро йдзе к нам — скарб нашых дзён (Я. Купала. Май - 36. тв., IV, 311). Капар м. Цёплая шапка прамавугольнага пакрою з завязкамі пад падбародкам, якую раней насілі жанчыны. Калі яны зайшлі ў пярэд
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 658  ▶