Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
VIII, 30). Крэсавыя сёлы і вёскі аж кішэлі паліцыянтамі, рознымі канфідэнтамі (Р. Сабаленка- ТСБМ, II, 747). Канфітур [польск. konfitury] м. Канфіцюр, варэнне. [Адэля]: Адзя, добры хлопчык, не кажы так наперад, бо можаш папсаваць усе нашыя планы. Хадзем. Я дам табе канфітур (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 164). А паненкі ж? твар як трэба, Але ж вопраткі, хвігуры?.. ну неядуць, мусіць, хлеба, Адны толькі канфітуры! (Ф. Багушэвіч. Смык беларускі - Зан., 435). Канцлер [ст.-бел. канцлерь ням. Kanzler] м. У феадальных дзяржавах сярэдневяковай Еўропы - кіраўнік дзяржаўнай (каралеўскай) канцылярыі, хавальнік дзяржаўнай пячаткі. Пані Беата таксама атрымала ліст ад вялікага канцлера Княства Мікалая Радзівіла (В. Іпатава. Чорная княгіня - MX, 299). Зусім даканала [Алена] канцлера яшчэ адной нечаканай просьбай: «I знайдзі мне добрага настаўніка музыкі» (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 53). Праз некалькі дзён царскага наследніка прызначылі канцлерам Аляксандраўскага універсітэта ў Фінляндыі (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага-Н, 27). Канцлерства [ст.-бел. канцлерство] н. Пасада канцлера. Але не дабіцца гэтага, калі не здолее ён [Радзівіл] перадаць канцлерства сыну Мікалаю (В. Чаропка. Храм без Бога - Хр., 103). Канчар [ст.-бел. кончерь', польск. koncerz, чэш. koncif тур. chandzär] м. Меч з вузкім клінком. Абаронены кальчугаіі-байданкай, з буйнымі пляската кутымі кольцамі, жалезнай шапкай, узороены вузкім канчаром і дагай, маскавіт адчуваў сябе ўпэўнена (В. Чаропка. Храм без Бога-Хр„ 171). Канюшы [ст.-бел. конюшый, конюшей, конюшии - 1. Канюшы. 2. Конюх] м. Службовец, які загадваў княжацкімі, царкоўнымі канюшнямі. [Роберт:] -..аўгуст патрабуе, каб ты прывёў з сабою і тваю наложніцу. [Канюшы:] - Для чаго? - толькі і змог выгаварыць галоўны канюшы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 204-205). «Ахці-хціхці», — запрычытаў княжацкі канюшы Пелка. Кароль жа Міндоўг, разгледзеўшы худзенькага няскладнага падлетка, падобнага да дзьмухаўца з шапкай вогненна-залатых валасоў, раптоўна разрагатаўся (там жа, 64). - Будзеш канюшым маладога пана, Логвін, - сказаў пан Юры (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, I, 55). Бяжы на стайню да старшага канюйіага Амялляна (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі — МКВ, 182). Якаў з канюшым Амяллянам заліваў трэшчыну на конскім капыце воскам (там жа). 1 былі Барэйкі яцвяжскія князі, свае дружыны мелі, і свае канюшыя падводзілі ім коней (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд -ТЖ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

конюшйй, узброены
3 👁
 ◀  / 658  ▶