Пянкніцкая]: Ах, якмне душна! He маю больш сілы. Мне ўсе кантрадансы ўжо цалкам немілы (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны - Тв., 89). [Даміцэля]: А! а! ці ты ведаеш, сястрыца, што я ўжо кантраданса ўмею скакаць... (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 138). У гэты час прыехаў з Вільні настаўнік танцаў Дзявоні. 3 дапамогаю суседзяў склалі чатыры пары і пачалася навука кантрадансаў (А. Гроза. Нечаканы госць - Баршч., 443). Кантычка [польск. Kantyczka] ж. Зборнік каталіцкіх царкоўных песень і кантаў. 3 кантычкамі ў руках маліліся на касцельным ганку некалькі жанчын (К. Чорны - ТСБМ, II, 622). Мяккім музычным громам адклікаюцца арганы. Кленчаць набожныя каталікі, разгортваюць кантычкі. Пачынаюцца агульныя спевы касцёльных модлаў (Я. Колас. Дрыгва-Др., 143). Канфар м. Кубак для віна. Яму далі вялікі чарналакавы канфар (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 269). Канфедэрат і канфадарат м. Удзельнік канфедэрацыі. Гляньце, паглядзіце: то канфедэраты, Людзі, што меліся волю бараніць (Я. Купала. Гайдамакі — 36. тв., V, 429). Збіраў канфадаратам шляхт дзеля памочы: Аж маскаль укруг абняў замак адной ночы (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Тв., 458). Канфедэратка [польск. konfederatka] ж. Польская вайсковая шапка з чатырохвугольным верхам без казырка, якую некалі насілі канфедэраты. [Гжэцкі] прыехаў у добрым мундзіры, перапаясаным накрыж рамянямі, з бліскучаю аздобаю на казырку канфедэраткі (Я. Скрыган ТСБМ, II, 623). - Vive le liberateur! - крычыць за колькі крокаў ад яго юнаку канфедэратцы (У. Арлоў. Сны імператара-МКГ, 111). «На канфедэратку! — Кажа з іх [жаўнераў] адзін. -Дай мне шапку-латку, Дай мне шапку-блін» (3. Бядуля. Хлопчык з-пад Гродна - 36. тв. у 4 т., II, 427). Саковіч і Дачэўскі прыехалі ў касцёл у народных касцюмах з чырвонага колеру канфедэраткамі (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага — Н, 44). —Даволі пакуты! Згінь, панская мразь! — 1 канфедэратку ён [ваяка] вобземлю - бразь! (Я. Колас. Радасная сустрэча — 36. тв. у 12 т., II, 155). Пшэбора зараз па парадку Скідае вопратку сваю, Наўперад зняў канфедэратку, Як сеедку польскасці ў краю, A потым важна расшпіляе Зялёны вышыты жупан (Я. Колас. Рыбакова хата — 36. тв. у 12 т., VIII, 32). Канфедэрацыя ж. Часовы саюз шляхты ў феадальнай Польшчы. Устае шляхецкая зямля, І—разам сто канфедэрацый (Я. Купала. Гайдамакі - 36. тв., V, 414). Канфідэнт [польск. konfident] м. Даносчык. Дарма не скача і каза, — Ці лепш паслухаць канфідэнта? (Я. Колас. Рыбакова хата - 36. тв. у 12 т
6 👁