Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Канёк м. Разное ўпрыгожанне страхі, пераважна ў выглядзе конскай галавы. «Канькі» — гэта разныя ўпрыгожанні верхняй часткі франтона [«шчыта»] пры двускатным даху («Беларусь» - ТСБМ, II, 615). Канона ж. Гармата. Можна было разгледзець дым, шаблі, коней, што гігаталі без гуку, і каноны (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні - Выбр. тв., 9). To дзве з паловай тысячы конных латнікаў ды дваццаць канонаў — хопіць вышэй галавы, каб раздушыць хамскае войска (там жа, 289). Кансвісар [ст.-бел. конвисарь - ліцейшчык] м. Адліўшчык царкоўных званоў. У хатках, што чарнеліся ўздоўж вуліц, спалі са сваімі жонкамі і дзецьмі рымары і броннікі, кавалі і сырамятнікі, цесляры і скрыннікі, муралі і апоннікі. А яшчэ - дымары, плавільшчыкі жалеза. 1 гаплічнікі, тыя, што з косці і дрэва вырабляюць гузікі і кручкі для адзення. I кансвісары адліўшчыкі царкоўных званоў (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 16). Канстытуцыяналіст [ад лац. constitutio — будова; устанаўленне] м. Прыхільнік канстытуцыяналізму - плыні ў палітыцы і юрыдычнай навуцы, якая прызнае найлепшай сістэмай кіравання канстытуцыйную манархію. I хоць лічыць міністраў канстытуцыяналістамі было несправядліва ў вышэйшай ступені - Валуеў засмяяўся (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 372). Канстэўл і канстаўл м. Канстэбль...ён [прыдворны філосаф] славіў Палеолага, нягледзячы на тое, што аўгусцейшы вучань Улеміда, Іаан, быў аслеплены канстэўлам... (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў АД, 242). Сапраўды вялікі канстаўл, які спачатку камандаваў пры нікейскім імператары Фёдары Другім Ласкарысе лацінскімі наёмнікамі, ..прысягнуў малалетняму сыну Ласкарыса Іаану, але тым часам шляхі да нікейскага трона пракладваў сабе (там жа, 233). Кансыстор [ст.-бел. консисторь, консысторь, консистория лац. consistorium] м. Кансісторыя - высокая рэлігійная ўстанова, якая вырашала касцёльна-адміністрацыйныя і судовыя справы. I давай нас цягаць па сведках: то ў кансыстор, то на следства, то проста ў суд акружны, гадоў зо тры (Ф. Багушэвіч. Тралялёначка - Зан., 448). Кантаніст [ад ням. Kantonist - навабранец] м. Салдацкі сын, які з дня нараджэння лічыўся за ваенным ведамствам і рыхтаваўся да ваеннай службы ў асобай ніжэйшай ваеннай школе (у Расіі першай паловы XIX ст.). Буланцоў паходзіў з кантаністаў, з парыяў, вучаных на медныя грошы, з тых, ніжэй за каго на ўсіх абшарах Расійскай імперыі былі толькі вайсковыя пасяленцы ды яшчэ паншчынныя мужыкіў вельмі дрэнных паноў (У. Караткевіч — ТСБМ, II, 620). Кантраданс м. Старадаўні танец (род кадрылі), які выконваўся чатырма, шасцю або васьмю парамі (быў модны ў XVIII - пачатку XIX ст
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

конвйсарь, консйсторйя, консйсторь, наёмнікамі,..прысягнуў
6 👁
 ◀  / 658  ▶