Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Камунарскі, прым. да камунар у I знач. «Спі, наш Барысенка, Камунарскі сын!..» (Я. Купала. Над ракой Арэсай - 36. тв., V, 179). Камунарства н., зб. да камунар. Служыць будуць піянеры, камсамольцы камунарству, Як бацькі, аддана (Я. Купала. Над ракой Арэсай — 36. тв„ V, 189). Камэнтар м. Каментарый, каменціраванне. Заціснутыя сярод сьценаў, вязьні не маглі нічога зразумець: стаялі, слухалі, адзначаючы кожны гук сваім камэнтарам (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» - ХБ, 136). Камэртон м. Камертон. Курылка ўдарыў камэртонам па парце (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 238). Камяга [ст.-бел. комяга, камяга - лодка, выдзеўбаная з камля дрэва] ж. 1. Човен, высечаны карытам з дзвюма латамі па баках; паром. ..бачылася асветленая смалякамі царква Дабравешчання, купецкія падвор'і, прыстань, дзе ўлетку заўсёды гайдаліся стругі, вялікія камягі і даўолёнкі, што прыходзілі ў Віцьбеск з Рыгі, Любека, Кіева і везлі тавары як з усходніх — Візантыі, Венецыі і Сірыі, так і заходніх краін (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 545). 2. Драўляны жолаб для вадапою. Адчуеш перад смерцю смагу духоўную і прыйдзеш у царкву, як конь да камягі, але ўжо будзе позна (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ, 146). Кам'ячэйка ж. Камуністычная ячэйка. Гадзінам к адзінаццаці ў накураным кабінеце Лаўрыновіча сабралася ўся кам'ячэйка (М. Лобан — ТСБМ, V, 555). Канагон м. У шахтах - паганяты каня, запрэжанага ў ваганетку. У Данбасе Адам стаў спачатку канагонам, затым крапільшчыкам, а пасля іў забой пайшоў (П. Кавалёў - ТСБМ, II, 610). Канверсант м. Субяседнік. Той гоман сціх, глядзяць... суддзю дзе ліха дзела? I кожны з канверсантаў думае-гадае, Дзе дзеўся гаспадар, і вокал разглядае (В. Дунін-Марцінкевіч. 3-над Іслачы, або Лекі на сон Тв„ 399). Канвікт м. Закрытая вучэбна-выхаваўчая ўстанова пры кляштары. Два сыны прэзідэнта знаходзіліся ў канвікце. Забіраючы іх на вакацыі, бацька запрасіў з сабою ксяндза Жука (А. Гроза. Нечаканы госць - Баршч., 443). Кандацьер м. Кіраўнік наёмнай дружыны ў сярэдневяковай Італіі. [Псіха]: Галоднай пусткі запоўніць не ў сілах Hi ўсе пабеды майго кандацьера (Я. Купала. Эрос і Псіха- 36. тв., VII, 135). Кандыцыі [ст.-бел. кондиция, кондицея, кондыцыя і інш. - 1. Умова. 2. Сутнасць, становішча] мн. Умовы. Сіверт, увайшоўшы ўролю навучыцеля, хацеў быў пачаць гаворку пра кандыцыі, на якіх Літва прыме хрышчэнне ад Рыма (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды - ЖЖ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

даўблёнкі, камячэйка, кондйцея, кондйцйя, падворі, паром...бачылася
6 👁
 ◀  / 658  ▶