Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
рысаў - 35. тв., V, 200). Комсомольцы былі вялікімі майстрамі прыдумваць частушкі і спяваць іх пад гармонік на ўсю вуліцу (3. Бядуля. Дзесяць - Выбр. тв., 160). Камсамолія ж., зб. (разм.). Камсамольцы. Тутэйшая камсамолія вельмі жыва адклікалася на ўсе здарэнні, што адбываліся ў ваколіцы (3. Бядуля - ТСБМ, II, 607). Камсамолка, ж. да камсамолец. -Я-камсамолец! Я- камсамолка! Хтолепей скажа на свеце?! (Я. Купала. Наша моладзь - 36. тв., IV, 352). Камсамольства н. Ідэі, прынцыпы камсамола. Сцёпка нічога не мае супроць камсамольства, ён нават і запісаўся б у камсамол, але бацька Сцёпкаў сказаў раз: — Калі ты, гад, пойдзеш супраць бога, то я з цябе скуру злуплю! (Я. Колас. На ростанях жыцця - ТС, 106). Камсорг м. Камсамольскі арганізатар. Ідучы гэтак, ён [Раман] ледзь не наткнуўся на Сьцяпана Мялешку, камсорга свайго курсу (М. Сяднёў. Раман Корзюк - К, № 5-6, 30). Камтур [польск.] м. Ваенны і адміністрацыйны начальнік акругі крыжакоў; камандор; У Крыжацкім брацтве дзень важны сягоння; Зусюль кампіуры ў сталіцу спяшацца (Я. Купала. 3 «Конрада Валенрода» - 36. тв., V, 230). Камуна і комуна ж. 1. Калектыў людзей, якія аб'ядналіся для супольнага жыцця на пачатках абагуленай маёмасці і працы. У камуне школа, Электрычнасць, яслі, Дымныя лучыны Назаўсёды згаслі (Я. Купала. Над ракой Арэсай - 36. тв., V, 180). А ўсё гэта чынілася дзеля таго, каб маёнтак Глухі Бор зрабіўся-б Комунай... (3. Бядуля. Дзесяць — Выбр. тв., 166). 2. Грамадскі лад, заснаваны на прынцыпах камунізму. Хай праца пануе на вольных загонах, Хай зоры іскрацца сусветнай камуны (Я. Купала. Настане такая часіна - 36. тв., IV, 206). Камунар м. 1. Член камуны ў I знач. Расцезмена камунарам Стойкім, гартаваным (Я. Купала. Над ракой Арэсай - 36. тв., V, 189). 2. Удзельнік Парыжскай камуны. — Парыж гняўлівы, кінь вокліч грозны: «Да зороі, камунары!..» (Я. Купала. Парыжская камуна - 36. тв., V, 319). А Камунар-рабочы'. Так сабе сам іх [будынкаў] пастроіў Камунаррабочы (Я. Купала. Над ракой Арэсай - 36. тв., V, 190). Камунарац м., мн. камунарцы. Тое, што камунар у I знач. Камунарцы цягнік Празвалі «кукушкай» (Я. Купала. Над ракой Арэсай — 36. тв„ V, 187). Камунарка, ж. да камунар у I знач. А на рэчцы на Арэсе Тэмп узяты шпаркі: Камунары, камунаркі Глядзяць гаспадаркі (Я. Купала. Над ракою Арэсай - 36. тв., V
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абядналіся, зброі
4 👁
 ◀  / 658  ▶