каромыслах, таксама праводзілі вачамі каморніка, як толькі міналі яго, каб лепш разгледзець (Я. Колас. Нёманаў дар - 36. тв. у 12 т., IV, 69). — Стварылі цэнтр па кіраўніцтву Гродзенскай губерняй. У ім Валеры, каморнік Ільдэфонс Мілевіч, Стах Сангін, і Эразм Заблоцкі, ды яшчэ Хвэлька Ражанскі, хлопец трохі з кашай у галаве, але рашучы (У Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 389). 2. У Польшчы XII-XVI стст. - слуга або дваранін пры двары караля, князя. // У тэксце: княжацкі слуга ў Вялікім княстве Літоўскім. ..учора галоўны каморнік даводзіў, што трэба ўздымаць падаткі на соль, каб купіць тры сотні ручніц (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 376). Мець княжую ласку — значыць упіхнуць у замак радню, бо толькі галоўны каморнік ведае, колькі лёкаяў, швачак, пральніц, нянек у палацы (там жа, 392). - Нехта з замкавых каморнікаў прыходзіў да яе (там жа). 3. Катэгорыя вольных і прыгонных людзей у XVI-XIX стст. без уласнага двара і зямлі (кутнікі, бабылі), якія наймалі жыллё за грошы і паднявольную працу ў якасці парабкаў. А Інжынэр-каморнік'...ён быў інжынэр-каморнік і ўсё жыцьцё выкладаўу Полацкім каморніцкім вучылішчы (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя ХБ, 95). Каморнікаў, прым. Які мае адносіны да каморніка (тут у I знач.). На стале ляжалі планы і каморнікавы рысункі (К. Чорны — ТСБМ, II, 604). Кармянчане панура і маўкліва паглядалі здалёку на каморнікаву работу (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 325). Каморніцкі [ст.-бел. коморницкии], прым. Які мае адносіны да каморніка (тут у I знач.). Паўз дарогу бялелі каморніцкія тычкі і межавыя слупы (К. Чорны - ТСБМ, II, 604). Вучэнь апошняго кляссу каморніцкаго вучылішча, казённы стыпэндзіянт Клім Шамоўскі, к Калядам прыехаўу-двору іужо другі тыдзень жыўу бацькавай хаці (М. Гарэцкі. У лазьні — Р, 20). Яшчэ ў час вучобы ў Мінскай гімназіі сябраваў са злачынцамі з ліку выхаванцаў каморніцкіх класаў (М. Віж. Лабірынт — Л, 55). Камрад м. (разм.). Саслужыўца, сябра (у адносінах да іншаземца). Калі часопіс спадабаецца вашым камрадам, будзем трымаць сувязь і надалей (У Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 180). Камсамол м. Камуністычны саюз моладзі. Калі я калісьці ўступіў у камсамол, ён [бацька] быў рады, але... думаў шукаць у гэтым для сябе выгады (3. Бядуля. Язэп Крушынскі - 36. тв. у 5 т., V, 175). // Камсамольцы. Гэй вы, хлопцы, гэй, дзяўчаты, Камсамол шчаслівы, Сыпце кветкі, сыпце радасць Нашым сёлам, нівам! (Я. Купала. Нашаму святу 36. тв„ IV, 297). Камсамолец і комсомолец м. Член камсамола. To было нядаўна Помніць камсамолец, Як была скавала Жудная няволя (Я. Купала. Ba
Дадатковыя словы
коморнйцкйй, літоўскім...учора
5 👁