Камісар'ят м. У дарэвалюцыйнай Расіі - мясцовая адміністрацыя, якую ўзначальваў камісар. He паспеў філіжанкі кавы выпіць, з камісар'ята адказваюць: зороі пры тленных астанках не знайшлі (У Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 187). Камка [ст.-бел. камка - каштоўная шаўковая тканіна; цюрк. катка\ ж. Візантыйская тканіна...царква здавалася яму прыгажуняй з казачных далёкіх краін, захутанай у празрыстую светлую камку (В. Іпатава. Прадыслава - Пр., 520). Камод м. Камода. За шафай была дзедава спальня, дзе стаялі два драўляныя ложкі і камод (3. Бядуля. У дрымучых лясах — 36. тв. у 5 т., 111,241). Камора ж. 1. У дарэвалюцыйны час - кантрольны пункт лясніцтва, дзе правяралі правільнасць вывазу дроў з казённых і памешчыцкіх маёнткаў. Наўперад ён праз час каторы Быў пры падлоўчым на каморы (Я. Колас - ТСБМ, II, 604). I тое яшчэ было цікава, што гэтага пана ніхто не чакаў сюды і ніхто праве не бачыў, як ён прыехаў у сяло і спыніўся ў лесніка, што жыў тут на каморы (Я. Колас. Нёманаў дар — 36. тв. у 12 т., IV, 69). 2. У Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай у канцы XVXVIII ст. - спецыяльны дзяржаўны дом, у якім агледжваўся, ацэньваўся тавар, што прывозіўся купцамі і іншымі гандлярамі, і спаганялася мыта; мытня. Каморнае н. Грашовы падатак. - Ну, а каб ён [Маркс], давёўшы, што прыватная ўласнасць — рабунак і гвалт, узяў бы ды аддаў грошы проста скарбу, а пасрэдніка, домаўласніка, што з'явіўся за каморным, — застрэліў як рабаўніка ці гвалтаўніка? (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 257). Каморнік [ст.-бел. коморникь, каморникь — 1. Княжацкі (царскі) пакаёвы слуга, ахоўнік. 2. Ураднік пры двары, які выконваў функцыі намесніка суддзі; судовы выканаўца. 3. Пастаялец. 4. Спецыяліст па межаванні зямельных надзелаў] м. 1. Спецыяліст па межаванні зямельных надзелаў; землямер. Пан Вальвацкі запрасіў каморніка і загадаў яму адмераць і аслупаваць луг (К. Крапіва. Мядзведзічы - 36. тв., IV, 325). Стары Чапскі, а потым і яго сыны не хацелі аддаць луг сялу, падкупілі каморнікаў і тыя пераправілі планы (А. Якімовіч - ТСБМ, II, 604). Панскія каморнікі перамервалі зямлю так, каб селяніну прыпала паменш і самае горшае (М. Лужанін - ТСБМ, II, 604). Вышамірскі быў намнога старэйшы за майго дзеда. Ён быў каморнікам (3. Бядуля. У дрымучых лясах - 36. тв. у 5 т., III, 262). Прыехаў каморнік. Для тых, хто не пісаўся ў калгас, зямлю адмераў у Дубнікох на закінутых аблогах (М. Цэлеш. На межах — ХБ, 48). Маладзіцы, несучы ваду на 8 Зак
Дадатковыя словы
зброі, зявіўся, каморнйкь, камісарят, камісарята, коморнйкь
4 👁