Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Адседка ж. Тэрмін зняволення. Нас самавольна земскі карае, Душыць, саджае ў адседкі (Я. Купала. 3 песень мужычых - 36. тв., Ill, 323). К таму за нашэньне пры сабе аружжа ўрадовыя абвесткі гразілі вялікім штрафам і адседкай (В. Ластоўскі. Сябра з каўбасай - Тв., 40). I калі-б у камары было хоць крыху вальней, ён палічыў-бы гэта за лепшае да канца сваёй адседкі (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» ХБ, 133). Адыходнік м. Селянін, які часова ідзе з вёскі на пабочныя заработкі. [Антон:] — Людзей многа прыбавілася ў вёсцы, розныя адыходнікі дадому вярнуліся (А. Рылько — ТСБМ, I, 198). Фарміруецца пралетарыят. У 60-х гадах яго тысячы 3, на рубяжы стагоддзя - 25 тысяч плюс 10 тысяч чыгуначнікаў, 40 тысяч сезонных рабочых, 70 тысяч саматужнікаў, 150 тысяч рабочых сельскагаспадарчых, 50 тысяч адыходнікаў (У Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 152). Адыходніцтва н. Занятак адыходніка. Беззямелле, а значыць звязанае з ім адыходніцтва, магло абязлюдзіць землі, згаліць і вёску і маёнтак, укрыць палі буянай повенню пустазелля (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 116). Ад'ютант м. 1. У дарэвалюцыйнай рускай арміі з XVII ст. - пасада афіцэра, адказнага за справаводства ў штабах. - Ад'ютант для асобых даручэнняў пры пецярбургскім ваенным генерал-губернатары (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 175)...разам з Тапаром застаўся ягоны ад'ютант Здзіслаў Міткевіч і яшчэ двое: вольны слухач земляробчага інстытута Сокалаў з прастрэленай рукой і камандзір ужо няіснага першага плутона студэнт Восіп Антонавіч (У Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы - МКГ, 229). Тады Смашыньскі з просьбай аб звальненні звярнуўся да акружнога ад'ютанта (Ф. Багушэвіч. Забойства акалодачнага - Тв., 152). 2. У Францыі ў XIX ст. - афіцэр у палку, які адказваў за навучанне унтэр-афіцэраў і капралаў. А Генерал-ад'ютант - прыдворны ваенны чын у свіце манарха; асоба, якая мела такі чын. У халодных, сырых сценах Аляксееўскага равеліна перажываў свой раман князь Сяргей Васільевіч Трубяцкі, сын былога генерал-ад'ютанта Аляксандра 1 князя Васіля Сяргеевіча (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н, 92). Ажаролкі [стараж. ожерелокь} мн. Каралі. Кубкі, зороя каштоўнейшая, місы залатыя і срэбныя, манеты скрынямі, пярсцёнкі, бранзалеты, ажаролкі, зліткі і срэбныя і залатыя з каменнямі, кнігі, чашы для прычашчэння, дзіскасы, манстранцыі, кандэлябры, рэлікварыі, іконы дзівоснай работы і абклады — дзіва (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

адютант, адютанта, зброя
15 👁
 ◀  / 658  ▶