Месца пабудовы і абсталявання ваенных караблёў. Аднаасобнік м. Селянін, які меў асобную, самастойную гаспадарку і не з'яўляўся членам сельскагаспадарчай арцелі. Што ты спіш? для каго? Эх, аднаасобнік! Адзіноцтву, бядзе Дасужы падсобнік (Я. Купала. Аднаасобніку - 36. тв., IV, 341). Аднаасобніцкі, прым. Які мае адносіны да аднаасобніка. Зрэдку наводдаль ад вёсак кавалкі поля, падзеленага на шнуры. Гэта аднаасобніцкая зямля (П. Галавач - ТСБМ, I, 156). Аднаасобніцтва н. Становішча аднаасобніка. [Грасыльда:] - Кінуў тады наш Міхал сваё аднаасобніцтва, сагнаў некуды каня, відаць, прадаў недзе далёка ад Лонвы, і пайшоў у лес на падсочку (I. Пташнікаў — ТСБМ, I, 156). Аднадворцы м. 1. Падатковая катэгорыя сельскага насельніцтва на Беларусі ў XIX ст. (утворана ў 1831 г. з дробнай сельскай шляхты, пераведзенай у заходнія губерні паводле палітычных (за ўдзел у паўстанні 1830—1831 гг.) і фіскальных меркаваннях); сяляне, паселеныя царскім урадам на ўскрайку імперыі для аховы яе граніц. А праз дзесяць год, пасля паўстання, пачалі насусіх гнаць у аднадворцы. Тысячы людзей пайшлі ў падатковы стан (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім — КС, I, 303—304). Вот у каменны палаты Сходзяцца паны багаты, Золата на іх кіпіць; Мужычкоў туды прыводзяць, I аднадворцы прыходзяць, Там на службу маюць брыць (В. Дунін-Марцінкевіч. Гапон-Тв„ 186-187). 2. У Маскоўскай Русі - служылыя людзі ніжэйшага разраду, якія валодалі невялікім зямельным ўчасткам на правах служачага маёнтка, а пазней фактычна былі прыроўнены да сялян. Адносчык м. (спец.). Той, хто адносіць, пераносіць што-н...адносчыкі, фармоўшчыкі (што ціскаюць форму) зарабляюць 15-20 к. у дзень (Я. Купала. 3 гуты «Залессе» - 36. тв., VII, 191). Адправа [ст.-бел. отправа - 1. Выкананне судовай пастановы, спагнанне грошаў, маёмасці. 2. Грашовая сума, спагнаная ў выніку выканання судовай пастановы. 3. Адбыванне набажэнства. 4. Адкрыццё, адпраўка] ж. Прысуд і выкананне прысуду. — Ну што ж, — усміхаецца коннік. — Насмеліўся ты на жонку, на майно маё кусіціся, тоне скардзіся цяпер і на маю адправу (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 164). Адроддзе [ст.-бел. отродокь - нашчадак] н. Пакаленне, род. 3 двух бакоў насоўеалася страшная небяспека: з боку адроддзя магутнага старога дрэва Ракутовічаў, з боку ўсяго гэтага пераплеценага сваяцтвам, традыцыямі і паданнямі клана, які зараз «чырванеў» на вачах і яшчэ з боку мужычча, якое адчувала сеаю сілу і значнасць (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II
Дадатковыя словы
зяўляўся
14 👁