Адамашак [ст.-руск. адамашка, одомашка, дамашка; ст.-бел. адамашка, одамашка, одомашка} м. Шаўковая тканіна з Дамаска. Той [малодшы Ягайла], у падбітым мехам жупане з адамашка, стаяў злева Альгерда чырванашчокі, з круглымі наіўна-хітраватымі вачамі падрыжым каўпаком, паклаўшы руку на похвы, адкуль выглядала дзяржальна мяча з чорнымі эмалевымі насечкамі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 603). Адамашкавы [ст.-бел. адамашковый, адомашковый, едамашковый, одамашковый, одомашковый, ядамашковый], прым. Зроблены з адамашку. 3-пад чорнага кунтуша ў залатыя травы выбіваецца адамашкавы жупан (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 164). Яны выйшлі з царквы; ён [Альгерд] -улазуровым шаўковым каптане і шапцы, абітай собалем, яна [Марыя] -у чырвоным адамашкавым летніку з брамамі аксамітнымі і намітцы, вышытай таксама чырвоным ядвабам, і народупаў на калені, аяны разам ступілі на пушысты зялёны каберац, пасцелены адразу за царкоўным парогам (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 548). Яна [дзяўчына] цяпер хадзіла ў адамашкавай сукні, што шчыльна аблягала яе стан, і ў белым празрыстым карабліку-вэлюме, што абвяваў тварык і надаваў яму таямнічасць (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна - АД, 372). Кранула, што маці, чакаючы яе, відаць, ужо колькі дзён апраналася ў лепшае: на цёмнай сукні - летнік адамашкавы з аксамітнымі ўстаўкамі, на галаве - намітка з вісону (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 116-117). Аддзел м. Выдзелены бацькам сыну надзел зямлі. Мікодым, як болыны сын, па спрадвечнай завядзёнцы пайшоў на аддзел і паставіў сабе хату не поруч з бацькавай, а ў другім канцы водруба (Р. Сабаленка-ТСБМ, I, 130). Аддзяленне н. Частка ўстановы. Вось паведамленне кіеўскага губернатара Фундуклея: «III аддзяленне ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі..» (Я. Купала. Да юбілею вялікага паэта-рэвалюцыянера. - 36. тв., VII, 291). Адзедзічаваць [ад дзедзіч - спадчыннік] зак. Атрымаць у спадчыну. -1 скарб вы ў ніжняй каморы адзедзічавалі. Іхата раскошная, акругле сем сажняў (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі - 43, 199). Адміралцейскі, прым. Які мае адносіны да адміралцейства. Гляджу на сонныя грамады Пустынных вуліц, як блішчыць Адміралцейскі ў высях шпіц (Я. Купала. Медны коннік - 36. тв., V, 354). Жахнуў агонь напорны, мгненны, I мрок прарваў на колькі міль: Адміралцейскі бліснуў шпіль (Я. Колас. На шляхах волі - 36. тв. у 14 т., X, 393). Адміралцейства н. 1. У царскай Расіі - марское ведамства; будынак, дзе яно размяшчалася. Плыўу небе карабельчык над адміралцейспівам (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II
15 👁