ра, які нясе на плячах агнца (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім КС, I, 71). Агніска [ст.-бел. огнискб] н. Агнішча, вогнішча. Альгерд жа яшчэ доўга стаяўля дзіды, успамінаючы чырвоную глінуразмяклай ад шалёнай вады дарогі, цёмную навальнічную хмару над кузняй і агніска, якое раздзімаў каваль, названы ў гонар маці — княгіні Вольгі (В. Іпатава. Альгердава дзіда - АД, 553). Агніца ж. Невялікая пасудзіна з кнотам, якая напаўняецца драўляным алеем і запальваецца перад абразамі; лампада. Па харомах вяльмож і царкоўных званіцах Анямеў п 'яны спеў і патухлі агніцы (3. Бядуля-ТСБМ, I, 104). Агнішчанін [ст.-руск. огншцанинь - багаты знатны чалавек, уладальнік дома] м. Прадстаўнік вышэйшых слаёў рускага феадальнага грамадства ў ранні перыяд яго існавання (да XII ст.). На сёмуху былі добрыя прыкметы: ярка гарэлі вогнішчы, і мабыць, данесліся да багоў з дымам памкненні вернікаў, таму што сонца ўперамешку з гаючымі дажджамі нібы выцягвала з зямлі кожную слабую раслінку, песціла яе, і радасна завіхаліся на палетках агнішчане і простая чадзь (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 69). // Гаспадар пасекі, «агнішча»; «княжы муж». - Я дам вам хлеба, а вы майму агнішчаніну Някрасу аддасцё зарэчны луг, на якім пасвілася абшчынная гавяда (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 106-107). А Баярын-агнішчанін: Брачыслаў заўважыў іх вострыя цікаўныя вочы і глянуў на баярына-агнішчаніна (В. Іпатава. За морам Хвалынскім - MX, 10). Аграфка [фр. agrafe; польск. agrafa] ж. (разм.). Своеасаблівая шпілька, якая ўжывалася для прымацавання чаго-н. да адзення, змацавання тканін; англійская шпілька. — Міша, — пазвала.. [жанчына] раптам маленькага хлопчыка.. — Я табе, сынок, пакладу ў кішэню ключ, а каб не згубіў, прышпілю аграфкай (А. Карпюк - ТСБМ, I, 106) Агул м. Калектыў. Іхная-ж тут карысьць: будуць сядзець на карку агулу ды гарэлку смактаць (М. Цэлеш. У імя догмы. - ХБ, 27). Агуркі мн. Завязаныя вузельчыкі на белым шнурку, якім падперазаўся барнадын. To дабродзей ксёндз Рабак дзяржаў абаручна паднятыя угору бяленькі шнурочкі: «Агуркоў хочаш, вашэ? — маеш агурочкі! He лезь, панок, у шкоду - памеж гэтай наці Агурок не для цябе, зася ад дзяўчаці!» (В. Дунін-Марцінкевіч. Пан Тадэвуш - Зан., 461-462). Адамантавы [ст.-руск. адаманть — алмаз; ст.-бел. адамантовый, адамантыновый], прым. Алмазны. // перан. Нездарма кіеўскі біскуп Залускі кажа, што ў Лышчынскага адамантаеае сэрца (У. Арлоў. Місія папскага нунцыя - МКГ
Дадатковыя словы
огнйскб, огншцанйнь
18 👁