Абэцадлы [ст.-бел. обецадла -алфавіт; лац. abecedarium аднаймення літар лацінскага алфавіта а, Ь, с, с/] мн. Вучэнне, грамата. Ён [Сымон] аб гэтым думаў многа, 3 дзедам радзіўся не раз, Ды, вядома, у старога Быў старэцкі і адказ: — Кінь, ты, хлопча, Абэцадлы! Лепей плюнь на іх, эге ж! Кнігі розум сушаць, падлы: У сухоты ты ўпадзеш! (Я. Колас. Сымон-музыка-ТС, 14). Авары (обрьі) мн. Саюз качавых мангола- і цюркамоўных плямёнаў (прыкладна ў сярэдзіне VI ст. яны ўварваліся з Азіі ў стэпы Заходняга Прыкаспія, Паўночнага Прычарнамор'я, на землі па Дунаі і на Балканы, пасля занялі тэрыторыю Паноніі, дзе да 568 г. утваралі сваё дзяржаўнае аб'яднанне - Аварскі каганат). - Ці помніце, што адказваў аварам правадыр склавінаў Даўрыт? (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў - АД, 202). Аварскі, прым. Зроблены аварамі (майстрамі зороі) ці як у авараў. Пашчапаны гартоўнымі шаблямі й шоламы аварскія (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым - 36. тв., V, 238). Авіетка [фр. aviette] ж. Устарэлая назва лёгкага (звычайна аднамеснага) самалёта з рухавіком малой сілы. Па-над горадам на захад 3 неразлучнай нашай парай 3 аўтаптахамі наўзахват Авіетка зырка шпарыць (К. Крапіва —ТСБМ, I, 98). Ага м. Тытул малодшых і сярэдніх афіцэраў у султанскай Турцыі. Есць у Мехметавым войску прыгожы Ага адважны, завецца Кізралі (В. Дунін-Марцінкевіч. Славяне ў XIX стагоддзі - Тв., 249). Агаране мн. Качавыя плямёны старажытнай Аравіі. Н У тэксце: не хрысціяне, полаўцы. — Агаране стаяць ля Кіева, хочуць на конях і вяролюдах уехаць у святую Сафію (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі МКВ, 319). Агарода ж. Агароджа. Важны дзядзінец, mpaea па калена; Сад з агародай жывою (Я. Купала. Палац - 36. тв., II, 123). Агіцірнік м. Агітатар. За ім праехаў Антон Балабон - «хітрунок, падлізьнік, боты чысьціў і штаны падцягваў пры патрэбе, бывала, пану - іхны сучасны важны агіцірнік!..» (М. Цэлеш. На межах - ХБ, 43). Агмень м. Агонь. Н перан. Сямейны ачаг. Анастасся азіраецца і садзіцца ў кут чакаць. Вось ён, яе агмень, яе новы дом! (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды -ТЖ, 145). 0 Гарэць агменем — мець высокую тэмпературу (пры захворванні). Гэта я выратаваў яго [Манівіда], калі ён гарэў агменем, я сам рабіў яму адвары каранёў лопуху і паіў сокам палыну, каб гной сышоў з горла, каліхлопца душыла Трасавіца (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна —АД, 426). Агнец [ст.-слав. агньць] м. Ягня. На баку цэнтральнага каменя быў выбіты няўмела парушаны ваўсіх прапорцыях вобраз добрага пасты
Дадатковыя словы
абяднанне, вярблюдах, зброі, прычарнаморя
20 👁