Слоўнік архаізмаў і гістарызмаў (2007). С. М. Струкава

 ◀  / 658  ▶ 
Абсалюцыя [ст.-бел. абсолюция', польск. absolucja лац. absolutio] ж. Адпушчэнне грахоў. Грахі ўсіх мусіў прыняць на сябе; дзякуй Богу, што споведзь была з абсалюцыяй і без пакуты (Ян Баршчэўскі. Юлі Корсак - Выбр. тв., 418). Абставы мн. Абставіны. Абспіавы надта загадковы (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 5). Абстаўна, прысл. Падрабязна. Далей пісаць абстаўна яго жыцьцё я не магу дзеля таго ж яго «шаноўнаго» сьвецкаго дзядзькі, каторы цяпер працуіць ў канцэлярыі аднаго губэрнатара (М. Гарэцкі. Рунь - Р, 5). Абуцце н. Абутак. Каб выглядаць вышэйшым, яго [ксяндза] абуцце было на высокіх абцасах (3. Бядуля. Салавей. - Выбр. тв., 88). Абхопліваць незак. Ахопліваць. / нейкі радасны смутак абхопліваў усю ягоную [Кузьмы] істоту (М. Цэлеш. «Янка сеяў - людзі жалі» ХБ, 134). Абшарнік м. Уладальнік вялікіх абшараў зямлі; памешчык. [Юліян Козіч] пачаў расказваць, які ладны кавалак зямлі адрэзалі яму ад масіваў былога абшарніка Ёдкі (А. Бялевіч - ТСБМ, I, 88). - А! — азваўся адзін з абшарнікаў, — пан Ладунскі напалохан бальшавікамі, і ён лічыць іх за вялікую сілу (Я. Колас. Дрыгва - Др., 98). Тут жа ляжыць і адозва акупацыйнай польскай улады да абшарнікаў, кабяны варочаліся і займалі свае «законныя» маёнткі і сядзібы, а сяляне каб вярнулі ім розны набытак, забраны іміў часе рэвалюцыі і ўлады Саветаў (там жа, 103). А Паны-абшарнікі. Пасля набажэнства радавітая ійляхта, паныабшарнікі і ваенная арыстакратыя заходзяць да ксяндза Пацейкоўскага на «шклянку гарбаты» (Я. Колас. Дрыгва —Др., 144). Абшарніцкі, прым. Які мае адносіны да абшарніка, належыць яму. [Паддубны:] - 3 дымам пажараў пускаюць паўстанцы абшарніцкія маёнткі (П. Пестрак - ТСБМ, I, 88). Абшчына ж. Самакіравальная арганізацыя жыхароў якой-н. тэрытарыяльнай адзінкі. Мужыкі размяркоўваліся па сельскіх абшчынах, вотчынная паліцыя непасрэдна падпарадкаваная пану, сачыла за парадкаму кожнай вёсцы (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 115). Абывацель м. Сталы жыхар якой-н. мясцовасці. Так Сяргей Пятровіч зрабіўся абывацелем горада Сярдзечанска (Ц. Сяргейчык - ТСБМ, I, 89). Абыход [ст.-бел. обыходь] м. Гаспадарка. [Маці:] - Аб чым гаварылі, не ведаю, але абыход наш цяперака ніхто не чапае... (В. Іпатава. Чорная княгіня - Пр., 125). Абэрак [польск. oberek] м. Польскі народны танец, які выконваецца ў хуткім тэмпе. У польцы і абэрку.. [Ян Янавіч] таптаўся адзін, як вучоны мядзведзь (Я. Брыль - ТСБМ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абсолюцйя
28 👁
 ◀  / 658  ▶