Аблавуха ж. Зімовая шапка-вушанка з аўчыны або заечага, лісінага, вавёрчынага ці трусінага футра, пацягнутая зверху сукном. Аснова шапкі мела чатыры крылы (вухі); пярэдняе і задняе падымалі і звязвалі зверху, бакавыя апускалі ці падвязвалі пад падбародкам (насілі да пачатку XX ст.). Наблізіўшыся, уміг пасцягвалі з галоў аблавухі, агаліўшы русявыя, чорныя, светла-жоўтыя, як вычасаны лён, валасы (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона - КРЗ, 119). Ясна, што не трымаліся ў куфры і валяныя шапкі «магеркі» (усечаны конус з адгорнутымі краямі), брылі, футравыя шапкі «аблавухі», або «рагатоўкі» з белай аўчыны (У. Караткевіч. Зямля пад белымі крыламі - ЗБК, 31). Абора ж. Вераўчаная або раменная завязка ў лапці. Бацька ўцягнуў у новыя лапці аборы і кінуў мне іх на зачынак (М. Цэлеш. Курылка ХБ, 227). - Я сам... мне толькі ногі гное лапаць, Аборы ўелісь да крыві... (Я. Купала. Спрасоння - 36. тв., I, 71). У пакоі селянін азірнуўся на бакі і, развязаўшы аборы з лапця, дастаў з-пад анучы лісток паперы (Р. Мурашка - ТСБМ, I, 68). Альгерд слухаў тыя аповеды, але вочы яго касілі ў той бок, дзе ўсеўшыся на ганку, чысціла рэдзьку і наразала яе на жоўта-белыя, амаль празрыстыя скрылі Лозка, схаваўшы свае, відаць, ужо адмытыя ад сажы пяты ў лапці, аборы якіх зграбна перакрыжоўваліся на вялікім пад'ёме нагі (В. Іпатава. Альгердава дзіда АД, 500). 0 Ішоў Тодар з Тадораю, знайшоў лапаць з абораю (фалькл.) - нічога не здолець набыць, застацца ні з чым. Садковіч паглядзеў на Тадорыка, паківаў галавою і сказаў: — Ішоў Тодар з Тадораю, знайшоў лапаць з абораю (Я. Колас. На ростанях - 36. тв. у 12 т., IX, 470). Аборвісты, прым. Абрывісты. Так і шчабоўкнуўся бу халодную, бурлячую, нешырокую, але с аборвістымі, абсыпленнымі берэгамі і з бяздоннымі віркамі рэчку (М. Гарэцкі. Што яно? - Р, 104). Аброк м. Натуральны або грашовы падатак, які спаганяўся памешчыкамі з прыгонных сялян; чынш. Пранюхаў князь: мужыкі багацей сталі жыць, Маюць хлеб ды з бярозавым сокам. Загадаў аканомам сваім аблажыць Мужыкоў цяжэйшым аброкам (М. Танк. - ТСБМ, I, 72). За гэты кавалак ён [мужык] па-ранейшаму плаціў аброк або адбываў паншчыну (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім - КС, II, 115). .. мужчыны прыбіралі воз, шмаравалі колы, гатавалі аброк (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса — Тв., 51). На землях, якія належаць рымскай царкве, крыху аслабіць царкоўную дзесяціну, замяніць яе больш лёгкім аброкам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі - МКВ, 199). Каб не выгналі яго [Грынявіцкага], ён павінен сам штодня выганяць людзей на панскія палеткі, стаяць над імі груганом. А яшчэ вытрушчваць аброк (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага - Н
Дадатковыя словы
падёме
40 👁