Аз [ст.-слав. лзж] м. 1. Старадаўняя назва першай літары «а»,- Аз, гаварыў ён [Саўка]. Я паўтараў. - Аз. - Букі. - Букі. - Ведзі. - Ведзі. Глаголь. -Глаголь. (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 229). 2. Займеннік «я». Тайна сія вялікая ёсць: аз жа галаголю ва Хрыста і ва Цэркаў (I. Шамякін. Вялікая княгіня - ВК, 47). 0 Пачаць з азоў - з самага пачатку, з простага, элементарнага. Як вядома, пачалі мы тут з азоў. Адна электраўстаноўка і тры пілы вось і ўсё, што мелі спачатку (М. Ваданосаў. У Баркоўскай пушчы ЭСФ, 136). Азіят м. (зневаж.). Грубы, жорсткі, некультурны чалавек. Ці ж чалавек ён? азіят, Душа зацятая, ліхая, Такіх паноў і свет не знае (Я. Колас-ТСБМ, 1,203). Азы мн. 1. Мн. да аз у I знач. -А што гэта: азы? - Азы, - адказваў настойліва Саўка. - А букі? - Букі. - Ведзі. Куды, каго вядзі? - Якая табе справа? - пачынаў злаваць Саўка (М. Цэлеш. Курылка - ХБ, 229). Так праходзіў я «азы» і «букі» (там жа, 230). 2. Літары. Айцоўскі, прым. Які мае адносіны да айца; бацькоўскі. Слёзы ў старога цяклі і дрыжалі айцоўскія рукі (М. Багдановіч - ТСБМ, I, 206). Акавіта [ст.-бел. оковита; лац. agua vitae - вада жыцця] ж. 1. Гарэлка, настоеная на карэннях; лепшы гатунак гарэлкі. - Набяру я мёду, налію ў карыта, падлію гарэлкі — будзе акавіта (У. Дубоўка — ТСБМ, I, 206). 2. Перан. (паэт.). Казачнае пітво, якое дае маладосць і прыгажосць; жыватворчы напітак. Вячорная цьмянасць твая, Красавік, Мой дух акавітаю поіць (П. Глебка - ТСБМ, 1, 206). Акадэмік [ст.-бел. академикь', лац. academicus} м. Студэнт. [Сабковіч]: Бацька мае да мяне слабасць, я выдумаю казку, быццам пан акадэмік баламуціць яго дачку і, хочучы маёй адправы, кідае мяне на ўсялякія бруды (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты - Тв., 167). Акалічны, прым. (паэт.). Навакольны. Акалічны народ гуслі знаў гусляра: Песня-дума за сэрца хапала (Я. Купала. Курган - 36. тв., V, 73). Святочны трэба было выбраць дзень, Каб на аблаву з акалічных сёл Магло сыйсціся як найбольш людзей (М. Танк - ТСБМ, I, 207). Акалодак м. 1. Падраздзяленне пуцявой дыстанцыі. Засталося атрымаць пасаду дзе-небудзь на лініі, замкнуцца ў вузкія рамкі свайго акалодка (X. Шынклер - ТСБМ, I, 207). 2. У царскай Расіі - падраздзяленне паліцэйскага гарадскога ўчастка. На сярэдзіне плошчы, ля голых Мініна з Пажарскім — сарамацішча! — будачнік архангела арыштаваў ды пацягнуўу акалодак (У. Караткевіч. Зброя
Дадатковыя словы
академйкь, оковйта
14 👁