І ктытар спіць... Не рана ўстане: Навекі праведны, заснуў (Я. Купала. Гайдамакі – Зб. тв., V, 430). Куафюршчык м. Цырульнік. І яны ехалі – гарбары і залаташвеі, шорнікі і ювеліры, карэтных спраў майстры і куафюршчыкі, якія рыхтаваліся выкладаць на галовах віленскіх модніц самыя адмысловыя прычоскі, карыстаючыся для таго конскім воласам і нават мачалкай, фарбаванай галінкамі вольхі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 412). Кубел [ст.-бел. кубелъ – 1. Дзежка з вушкамі, кубел. 2. Куфар] м. Скрыня, куфар для захоўвання чаго-н. Перад ягонай трохпавярховай шыкоўнай харомінаю (на яе пайшло нямала адборных каменя, цэглы і дрэва, шкла, серабра і золата як са свайго кубела, так і ўкрадзенага з княскай казны, а таксама дарэмнай рамесніцкай і смердаўскай сілы) сустрэўся з нізкім паклонам ягоны цівун Крук (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона – КРЗ, 65). Кувада ж. Старадаўні звычай, калі мужчына перад родамі жонкі ішоў у пушчу. Перад родамі муж доўга глядзеў жонцы ў вочы, а потым знікаў з хаты, ішоў у пушчу і там крычаў і біўся аб дрэвы. І жонкі раджалі лягчэй, а мужчыны кажуць, нават адчувалі боль, яны нібыта бралі частку пакут на сябе. ... Потым, як заўсёды, ад гэтага засталася адна абалонка. Ніхто амаль не ўмеў «браць на сябе», але ў пушчу ўсё адно ішлі... Гэта звалася кувада ... Няўяўнай старадаўнасці звычай (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, ІІ, 156). Кугеня ж. Страва з хлеба і вады. Гаманілі, меркавалі, спрачаліся новагародцы: «Каб кожны дзень так, а то кугеня абрыдла!» (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 64). Кудзеля ж., перан. Мацярынскі радавод. Успамянуўшы дзеі мяча, пераходжу да кудзелі (А. Абуховіч. Мемуары – Зан., 524). о «Па кудзелі» – па жаночай лініі (параўн. «па мячы» – па мужчынскай). Ненавіснымі былі ёй [Боне] самыя магутныя ў Княстве Радзівілы, якія ўжо «па кудзелі» пабывалі на троне і якія нізавошта не дапусцілі б яе выбару для маладой князёўны Астрожскай, дзед якой быў нездарма надзеяй і гонарам беларусінаў і ўкраінцаў (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 114). Дык гутарку пачаў з ім, – можа, як удасца Настрой яго паправіць, дык аб парантэлі Пачаў пытаць, аб продках па мячы, кудзелі (В. Дунін-Марцінкевіч. Літаратарскія клопаты – Тв., 271). ..Пётр Вялікі хрысціў яго [расійскага паэта] дзеда па кудзелі – Ганібала (Ф. Багушэвіч. Даўно не было ў нас такога зменлівага надвор'я – Тв., 138). – Мне згадаўся мой дзед па кудзелі (У. Арлоў. Пяць мужчын у леснічоўцы – МКГ, 230). Кудмень м. Засцерагальнік з бронзавых, шкляных бразготак. Князь, у расхрыстанай кашулі, з матузком, на якім матляліся вакол шыі куд-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
100 👁