Старонка 268
◀ / 658 ▶
белы сцяжок з чырвоным крыжам (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 209). Комтурства н. Камтурыя – акруга, падначаленая камандору тэўтонскага ордэна. [Крыжакі] прывыклі у паходах на Жмудзь і Літву руйнаваць і паліць – няхай адвыкаюць; не бачылі вялікага войска ў сваіх комтурствах – няхай убачаць, няхай адчуюць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 233). Коннік м. Конны воін, кавалерыст. А пасля прыехаў і сам Давыд, з перамогай, з крыкамі вояў і галёканнем коннікаў (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 337). Конніца ж. Коннае войска; кавалерыя. Во спачатку йдзе пяхота, За ёй конніца і танкі (Я. Купала. Як у госці сын прыехаў – Зб. тв., IV, 290). Гедзімін крыкнуў ганцам: «Зараз пойдзе конніца, хай яе прапусцяць толькі напалову!» (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 526). Праўда і тое, што Вітаўт утрымлівае дзесяць тысяч татарскай конніцы (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 228). Конны, прым. Конны воін, коннік. Таму вялікі князь пасылаў разведчыкаў адразу па некалькіх накірунках, і не пераставалі ўвесь дзень, і на прывалах, да коннага, пад'язджаць ганцы, дакладаць аб усім, што бачылі (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 521). Контарфект [ст.-бел. контерфектъ, контерфетъ; ст.-ням. contrafect, conterfet] м. Малюнак, вобраз. – І контарфект .. павешу. І проўсты над ім месяцамі спяваць будуць, каб узрадавалася яго душанька (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 132). Контра м. (зневаж.). Контррэвалюцыянер. – Адысьці ад сьцяны! – крыкнуў. – Стаць па чатыры! Контра – асобна, шпана – асобна! (М. Цэлеш. «Янка сеяў – людзі жалі»– ХБ, 138). Контрафалды [польск. kontrafalda – сустрэчная складка] мн. ◊ Контрафалды малоць – дурыць галаву. [Другі з пецярых]: Ты контрафалдаў Нам не мялі, – Свабодных земляў Шмат на зямлі (Я. Купала. Над ракою Арэсай – Зб. тв., V, 170). Конунг м. Вайсковы кіраўнік, а пасля кароль у старажытных скандынаўскіх народаў. – Гэтага Харальда спачатку называлі Касматым, бо ён даў клятву – пакуль не возьме ўладу, не будзе стрыгчы валасы. – І ён пастрыгся? – Так, ён стаў першым нарвежскім конунгам (Л. Дайнека. След ваўкалака – СВ, 103). –Нашы скальды складаюць песні конунгам Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Англіі (там жа, 102). «Конь» м. Драўляны слуп, на якім мацаваліся палаткі – у старой хаце насціл з дошак для спання, які рабіўся высока ад падлогі паміж печчу і сцяной. ..і збіваюцца людзі ў цесныя цёплыя хаты, і які-небудзь хрышчаны ў Княжым сяльцы дзед з белай барадою, седзячы на печы,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 658 ▶