Старонка 267
◀ / 658 ▶
курыўся пахкі дымок, падскоквала на высокім буфеце (В. Іпатава. Чорная княгіня – Пр., 127). Колтрышовы [ст.-бел. колтришовый, колтришавый, колтришевый і інш.; колтришъ, колтрышъ – сукно ніжэйшага гатунку], прым. Суконны. Коннікі ў каляровых кунтушах-каптанах, у колтрышовых – суконных – плашчах, з багатымі кордамі ля пояса (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 244). Колты мн. Жаночае ўпрыгожанне. Вось толькі колты на ёй [Лозцы] адмысловыя – з тонкай філігранню. Яны целяпаюцца ў вушах, аднак кідаюць на гэты звычайны твар нейкі патаемны водбліск... (В. Іпатава. Альгердава дзіда – АД, 488). У куфры, што везлі з сабою слугі Райнера, яна [Жывена] знайшла залатыя і сярэбраныя манеты, грыўны, колты і завушніцы (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 118). Срэбныя пакручастыя колты ззялі на скронях (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 17). Кольвечы, прысл. Калісьці. [Станіслаў] (Вымае з кішэні зложаную паперу.) Гэта, даражэнькая Адэльця, песенька, каторую заспявай як-кольвечы, быццам, вучачыся, тады, калі Сабковіч будзе адзін у гэтым пакоі (В. Дунін-Марцінкевіч. Залёты – Тв., 164). Комінак м. (разм.). Тое, што камінак. Не раз ёй комінак рассветліў, Калі вячэраць з поля йшла (Я. Купала. І што я ёй зрабіў такое? – Зб. тв., IV, 131). Коміт м. Загадчык імператарскіх стайняў. Перад самым прыходам коміта Жывена подбегам паспяшалася ў суседнюю стайню (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 148). Компас м. Высокі слуп, да якога прывязвалі коней. Фурман, прывязаўшы каня да «компасу», пайшоў у кухню вячэраць (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 275). Комтур м. Выбарная пасада ў рыцарскім ордэне. // Асоба, якая займала гэту пасаду. Думкі Юнгінгена датычылі неадкладнасці размовы са свецэнскім комтурам Генрыхам фон Плауэнам (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 235). Што ж – яшчэ ў дваццаць два гады ён [Давыд] разам з вялікім князем разбіў ля Гародні комтура Конрада Ліхтэнхагена, каменданта Брандэнбурга (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 337). Дарэмна крычаў на ўсё поле комтур – рыканне Давыда перакрыла нават тупат цяжкіх крыжаковых коней, а Ліхтэнхагена валачылі па зямлі, аж пакуль не перахапілі яго збаўцы-збраяносцы (там жа, 338). – Іх было шэсць сотняў, – гаварыў Давыд. – Але я нават не ведаю, ці быў там комтур, ці гэта проста гайна сабак, якую мог узначаліць хто заўгодна (там жа, 437). – Стой! – шырока махнуў рукой у металічнай пальчатцы комтур, у якога на доўгім кап'і трапятаўся
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
75 👁
◀ / 658 ▶