спадчыне або прысвойваўся ўказам цара як узнагарода за пэўныя заслугі. [Бацька:] – Дарэчы, пенсію атрымаеце праз тыдзень, за ўсе тры месяцы. – Што вы, князь, – пачырванеў Выбіцкі. – І так бардзо задаволёны (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 51). Культуру хамства і далара, Князёў і біскупаў палацы Ад Скандынаваў да Сахары, Зруйнуеш, дыктатура працы (Я. Купала. Дыктатура працы – Зб. тв., IV, 184).
2. У дарэвалюцыйнай Расіі – зневажальнае прозвішча татарына.
Δ Князь-вісус: – За гэта і люблю цябе, князь-вісус, – сказала Клейна (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, I, 92). Князь-ізгой: – А я са сваёй дружынаю таксама пайду, зраблюся князем-ізгоем, буду тут, на берагах Дзвіны, сыпаць тэўтонам вуголлі за пазуху, не дам ім ні спаць, ні піць,.. не пушчу псоў на Дзвіну, на наш Рубон (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 274). За час, што праляцеў з таго дня, як Вячка спаліў Кукейнос і зрабіўся князем-ізгоем, сівізна прабілася ў яго на скронях (там жа, 277). Князь-карбанарый: [Мураўёў:] – Быў там такі «чырвоны князь-карбанарый», Загорскі Вежа (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 370).
○ Вялікі князь – асоба, якая мела тытул правіцеля значнага па тэрыторыі і моцы ўдзельнага княства. [Вячка:] – Вялікі князь! Чаму не сядлаеш каня? (Л. Дайнека. Меч князя Вячкі – МКВ, 135). – Гаварыў вялікаму князю Уладзіміру, што я, баярын Доўбня, тэўтонам служу (там жа, 155).
Князюшка м. Памянш.-ласк. да князь. – Спі, князюшка, спі! (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 54).
Княства н. Вобласць кіравання ўладарнага князя. Ксенія засмяялася: «О, каб мне свяціла княства, то ўсе паны гэтыя стаялі б слупамі перада мной!» (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 19). Князь едзе з дружынай у сваты І з скарбамі княства свайго (Я. Купала. Страшны вір – Зб. тв., III, 245). [Міндоўг:] – Ды яшчэ і хочаш вярнуцца туды, дзе я ніколі – чуеш, ніколі! – не скажу пра цябе [Жывену] праўду, бо многія разяўляюць рот на маё княства (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 258–259). Новагародскую ж баярскую раду супакойваў Агапій, які даводзіў, што неразумна цяпер, перад вялікім паходам Міндоўга на сваіх родзічаў-ворагаў, уздымаць супраць князя чорную чадзь, ды дзе – на межах княства! (там жа, 50). [Давыд:] – Грэшны, але хацелася б яшчэ пажыць. Для княства зрабіць болей (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 347)... магнаты княства, абураныя няроўнасцю іх становішча з польскімі панамі,.. пільна сачылі за ўсім, што тычыла іх інтарэсаў (В. Іпатава. Чорная княгіня – МХ, 238). Пятнаццаць тысяч крымчакоў уварваліся ў княства, абклалі аблогай Слуцак (В. Чаропка. Храм без Бога – Хр., 19).
73 👁