Пан Тадэвуш – Тв., 455). Ох, няшчасце якое! – уздыхнуў стары ключнік Лоб Вязавы (В. Іпатава. За морам Хвалынскім – МХ, 27). Міласнікі – ключнікі і слугі князева двара – неадабральна пазіралі на дзяўчыну, якая не пацалавала руку звездару і жрацу (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 367). А вунь галоўны ключнік выпаўзае... (У. Ліпскі. Невядомы: Аповесць пра Ігната Грынявіцкага – Н, 226).
Чалавек, які меў ключы ад брам горада, каб зачыняць іх на ноч.
Ключніца [ст.-бел. ключница] ж. Распарадчыца дамавой гаспадаркай, эканомка. У спадніцы яна [матрона], па-старому пашытай, Што ў фальбонах уся, што ўпрыгожваюць кветкі. А за пасам ключы, знакі ключніцы гэта, Збоку тонкі пасок, каб баяліся дзеці (В. Дунін-Марцінкевіч. Благаслаўёная сям'я – Тв., 244). [Рагнеда:] – яна [Рута] ў мяне ключніцай была, з дзіцячых гадоў разам (К. Тарасаў. Тры жыцці княгіні Рагнеды – ТЖ, 121). З цягам часу стала княжна Малуша ключніцай на Вользіным двары (там жа, 9).
Клявец [ст.-бел. клявець] м. Молат з канцамі ў выглядзе сякерак для насечкі жорнаў. [Віктар:] – А от глядзі-глядзі: «талкавіска» – месца, вытаптанае коньмі падчас бітвы. Або «клявец» – востры молат, каб насякаць жорны. Забылі! (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 125).
Δ Сякера-клявец: Хлебнік, нібы складзены са сваіх уласных хлябоў, агледзеў здаравеннага, трохі нехлямажага мужыка ў вышыванай кашулі з сякерай-кляўцом за поясам (вольны!), белавалосага, хударлявага (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 32).
Кляйнот [ст.-бел. клейнотъ < польск. kleinot < с.-в.-н. klejnôt] м. 1. Герб. На сцяне над ім з кавалачкаў смальты, з бліскучага дроту, з птушыных пёраў і звярыных шкур быў прыгожа выштукаваны кляйнот Новагародска-Літоўскай дзяржавы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 221).
Перан. Пра носьбіта выдатных якасцей. [Дземба]: То ж бо лучацца кляйноты, Два адвечнай славы цноты (Я. Купала. Галька – Зб. тв., VII, 8).
Кляса ж. Клас. [Магда:] – Мне тады было няпоўных адзінаццаць год! Я была ў трэцяй клясе (М. Цэлеш. Цётка Магда – ХБ, 173).
Клясык м. Класік. – Але, усё-ткі, што тут такога небясьпечнага? Пушкін – клясык! (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя – ХБ, 99). Болей усіх гэта адбіваецца у творах жыдоускага клясіка Абрамовіча (Мэндэле Мойхэр Сфорым) с Капыля (З. Бядуля. Жыды на Беларусі: Бытавыя штрыхі – Ж, 17).
Клясыцызм м. Класіцызм. ..пасьля вульгарнага клясыцызму, настае перыяд пазьнейшы – бізантыйскі (В. Ластоўскі. Лябірынты – Тв., 78).
81 👁