2. Прылада для кляймення. І Юрась думаў, разглядаючы клейну, якую трымаў у руках. Вось гэта абяцаў яму на лоб Марлора (У. Караткевіч. Хрыстос прызямліўся ў Гародні – Выбр. тв., 265–266).
Клікун [ст.-бел. кликунъ – 1. Вартаўнік, які падаваў гукавыя сігналы. 2. Асоба, якая абвяшчала заклікі, загады і навіны] м. Вартаўнік. А распавёў гэта клікун магістрацкі, што прыбег з Крычава да нас пад Царковішчы (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – МКГ, 196).
Клочча [укр.] н., зб. Грубае валакно з апрацаванага лёну або канапель. [Гонта:] – Агню, дзеці! Дзёгцю, клочча! Гарматы давайце; Даць агню у склепы, сховы! (Я. Купала. Гайдамакі – Зб. тв., V, 467).
Клумпы мн. Зроблены з дрэва літоўскі абутак. На ногі ён абуў звычайныя сялянскія клумпы (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 107).
Клутня [польск.] ж. Сварка. – ..бачыце, што з гэтага выйшла?! – Клутні й няшчасьці, кажуць, – уставіў Кандрат (М. Цэлеш. Хмары над Бацькаўшчынай – ХБ, 11).
Ключ м. Комплекс фальваркаў або маёнткаў аднаго ўладальніка. Ключ Глускі быў Юдыцкімі вельмі абдоўжан і перайшоў ужо некалькі эксдывізій, але п. Кароль дагледзеў, што першая з гэтых эксдывізій, на каторай апіраліся ўсе пазнейшыя, мела нейкія нефармальнасці і не была зацверджана (А. Абуховіч. Мемуары – Зан., 528).
Ключацца незак. Падыходзіць, быць вартым. // перан. Згаджацца. – Ключаюся з табою, дойлід (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 131).
Ключвойт [ад слова ключ – комплекс фальваркаў] м. 1. Войт, які кіраваў часткай маёнтка феадала ці велікакняжацкай эканоміі – ключом. [Ключвойт:] – ..мне наказалі .. даставіць [Сабковіча] у стан для дапросу (В. Дунін-Марцінкевіч – Тв., 170). // Дзеючая асоба ў «Залётах» В. Дуніна-Марцінкевіча. Барташэвіч быў ключвойтам, як і трэба быць ключвойту (Я. Купала. «Залёты», аперэтка Вінцука Дуніна-Марцінкевіча – Зб. тв., VII, 219).
2. Службоўца ў Вялікім княстве Літоўскім, які выконваў функцыі вартаўніка (замыкаў нанач гарадскую браму або вароты замка і зберагаў ключы ад іх); ключнік.
Ключнік [ст.-бел. ключникъ, клюшникъ] м. 1. Земская пасада ў Вялікім княстве Літоўскім. // Асоба, якой даручаны ключы, нагляд і права распарадчыка ў двары або маёнтку; службоўца, у распараджэнні якога знаходзіліся прадукты харчавання і ключы ад месцаў іх захоўвання. Ён жа зваўся Рамбайлай; не пытай аб гербах! На руку, што ключнікам яго празывалі, Ў такім чыне на замку даўней яго зналі; Дзеля таго ён насіў за пояс затканы Пук ключоў на аборцы, кутас пасрабраны. Хоць не было там чаго яму адчыняці (В. Дунін-Марцінкевіч.
77 👁