Старонка 256
◀ / 658 ▶
Кесарскі, прым. Які мае адносіны да кесара. [Поп:] – Калі царква святая не ведае кесарскага шанавання, дык народу тым больш не зведаць (К. Тарасаў. Пагоня на Грунвальд – ТЖ, 417). Кёнігсбергскі, прым. Калінінградскі. Але к таму часу і кёнігсбергскі (крулявецкі) комтур гэтак жа бясслаўна падціснуў хвост і збег назад, у сваё логава, як і комтур Конрад (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 338). Кібітка [рус. кибитка, ад тат. kibit – лаўка, магазін] ж. Крытая павозка ў качэўнікаў. Праз слюдзяныя акенцы кібіткі відаць, як не хоча ляжаць на месцы снег, як ён імкнецца ў чорныя лясныя нетры, як заінелі крыжы коней (У. Караткевіч. Каласы пад сярпом тваім – КС, II, 141). Цягнуцца з шатрамі, кібіткамі [цыганы] па шырокіх шляхах Беларусі, Падолля, Малдавіі і ўсяго белага свету (В. Каваль – ТСБМ, II, 681). Ківер [польск. kiwior] м. Цвёрды высокі галаўны ўбор без палёў, які насілі ў еўрапейскіх арміях у XVIII–XIX стст. [Юрага] быў апрануты ў сіні шынель з бліскучымі эпалетамі, на галаве ківер з султанам, шабля пры баку і звонкія шпоры на абцасах (С. Александровіч – ТСБМ, II, 682). Кій м. Баявы молат. Ваўкавыскія кавалі зрабілі яму адмысловы кій паўпуда вагою (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 232–233). Кіка ж. Даўнейшы святочны галаўны ўбор замужняй жанчыны. Сваха зняла з нявесты вянок, памачыла грэбень у чарку з мёдам, расчасала нявесту, скруціла ёй валасы і надзела кіку (І. Шамякін. Вялікая княгіня – ВК, 46). Кілёграм м. Кілаграм. – Не, мне далі вялізны кавалак мыла – аж кілёграм цэлы! (М. Цэлеш. Пёрка й іншыя – ХБ, 85). Кілёмэтр м. Кіламетр. Нэрон скакаў з канца ў канец калёны, расьцягнутай на кілёмэтр, а мо' і болей (М. Цэлеш. «Янка сеяў – людзі жалі» – ХБ, 140). Кілім м. Шарсцяны бязворсавы дыван ручной работы. Ёсць домік у тым гарадку небагаты: Пакой цеснаваты, Кілім на тахце старасвецкі, Ды нізенькі зэдлік шавецкі (А. Зарыцкі – ТСБМ, II, 684). Дарагія дываны, кілімы, шаўковыя і паношаныя пакрывалы, сурвэткі напаўнялі кватэру (І. Грамовіч – ТСБМ, II, 684). ..побач з іншым такім, вычварным, віселі на сценах і ляжалі на падлозе і тахце народныя кілімы, віселі дубовыя, разьблёныя паліцы і лыжнікі (У. Караткевіч. Чорны замак Альшанскі – ЧЗ, 184). Аскетычны ложак пад шэрай коўдраю, вымытая да жаўцізны і нацёртая воскам падлога, кілім на ёй (У. Караткевіч. Дзікае паляванне караля Стаха – ЗБК, 309). Кімка ж. Тканіна з Візантыі. Са срэбным вяночкам на галаве, у сукенцы з празрыстай светлай кімкі, яна [Дабранега] падлівала і падлі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
86 👁
◀ / 658 ▶