залаты ланцуг на высокай мармуровай шыі (В. Іпатава. Вяшчун Гедзіміна – АД, 340–341).
Кашталянка ж. Жонка ці дачка кашталяна. [Карл]: Грымела лютня, дык не толькі што шляхцянка, А нават дочка гетмана ці кашталянка Не пагарджалі сваёй роднай мовай (В. Дунін-Марцінкевіч. Апантаны – Тв., 81).
Кашчэй [ст.-бел. кощеи, кощии – 1. Падлетак, хлопчык. 2. Палонны, раб] м. Раб. – Ты хто? – спытаў ён у мяне аслабелым голасам. – Кашчэй? (Л. Дайнека. След ваўкалака – МКВ, 530).
Каяльны, прым. да Каялы. Барыса ж Вячаслаўліча нядобрая слава на суд прывяла на апошні і ў зялёным зацінні каяльным божую пасцель паслала за крыўду Алегаву (Я. Купала. Слова аб палку Ігаравым – Зб. тв., У, 239).
Квадрывій м. Цыкл чатырох навучальных дысцыплін (арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, музыкі) у сярэднявечных беларускіх школах. Не ведала дабрадзейка наша, што вучыў я некалі ў брацкай школе трывій з квадрывіем, хоць і не давучыўся (У. Арлоў. Міласць князя Гераніма – ПМЛ, 166).
Кварта [ст.-бел. кварта; лац. guarta – чвэрць] ж. Даўнейшая мера вадкіх і сыпкіх рэчываў, роўная чацвёртай частцы гарца, або 0,70577 л. [Навум] (з павагаю): Ціха, дурні! то... камета. А коль хочаш знаць ту весць, Кажы дзве кварты паднесць! (В. Дунін-Марцінкевіч. Ідылія – Тв., 19). Амброжык Кубел разгуляўся, Са ўсімі шчыра цалаваўся, І кварту трэцюю ўжо ставіў, І ўсёю выпіўкаю правіў (Я. Колас – ТСБМ, ІІ, 675). Райскі ... вывалак з-за школьных папак кварту гарэлкі і ўрачыста паставіў яе на стол (Я. Колас – Ск., 96). ..пачаставаліся з Арцёмам квартаю гарэлкі, добра папалуднавалі, распыталіся дарогу і паехалі далей (В. Ластоўскі. Прыгоды Панаса і Тараса – Тв., 56). – Тады замяні мяне, – патрабавальна глянула на яе [Казінту] Жывена. – На сённяшнюю ноч. І прынясі кварту медавухі (В. Іпатава. Залатая жрыца Ашвінаў – АД, 107). Банкятуе [пан Патоцкі] з казакамі, Мёд, віно п'е квартай (Я. Купала. Бандароўна – Зб. тв., V, 83). Толькі тады, калі дзённая спёка стане асабліва бязлітасная, іх ненадоўга адпусцяць у цянёк, дадуць па кавалку хлеба са скрыльком мяса і па кварце халоднай вады (Л. Дайнека. Жалезныя жалуды – ЖЖ, 62). Найлепшы бычок каштаваў 40 грошаў; гарнец піва – 6 грошаў, мёд па 15, кварта гарэлкі – 20 (А. Карпюк. Белая дама – БД, 273). – Кварта стоіць цяпер злоты, Во раздолле нам, Дзям'ян! З панядзелка да суботы Ад дзяшовай будзеш п'ян (К. Вераніцын. Два д'яблы – Зан., 71).
2. Металічны кубак, прыблізна роўны гэтай меры. Антон зачарпнуў у вядры і паднёс да губ знаёмую медную кварту (М. Ракітны –
78 👁